Аляксандр Лукашэнка лiчыць неабходным перагледзець работу дзяржаўных СМІ
16.12.2009
—
Новости Политики
|
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка лiчыць неабходным перагледзець работу дзяржаўных сродкаў масавай iнфармацыi. Аб гэтым ён заявiў 14 снежня на нарадзе аб задачах па вырашэннi найбольш актуальных пытанняў сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi ў 2010 годзе. Аляксандр Лукашэнка лiчыць недастатковай праводзiмую ў краiне iдэалагiчную работу. Ён звярнуў на гэта асаблiвую ўвагу кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Уладзiмiра Макея. Прэзiдэнт жорстка раскрытыкаваў дзяржаўныя сродкi масавай iнфармацыi, як друкаваныя, так i электронныя. "Сродкi масавай iнфармацыi нiяк сёння не працуюць. Тэлебачанне ў нас, як i за мяжой, — глядзець няма чаго. Радыё ў Беларусi ўжо нiхто не слухае. А па тэлевiзары глядзяць клiпы. Забаўлялаўка, усё гэта нецiкава. I ў мяне такое ўражанне, што там ужо i кiраўнiкi забылiся, што яны з'яўляюцца суб'ектамi iдэалагiчнай работы", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама дадаў, што неабходна звярнуць пiльную ўвагу i на работу сродкаў масавай iнфармацыi ў рэгiёнах. Рэгiянальныя СМI не павiнны займацца ўсхваленнем мясцовай улады i, калi ёсць факты для крытыкi, не замоўчваць iх, як бы гэта ні гучала справядлiва для мясцовай улады. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка лiчыць неабходным перагледзець работу дзяржаўных сродкаў масавай iнфармацыi. Аб гэтым ён заявiў 14 снежня на нарадзе аб задачах па вырашэннi найбольш актуальных пытанняў сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi ў 2010 годзе. |
|