Прэзiдэнт Беларусi накiраваў прывiтанне ўдзельнiкам мiжнароднай канферэнцыi Урокi Другой сусветнай вайны i Халакосту
16.12.2009
—
Новости Политики
|
Прэзiдэнт Беларусi накiраваў прывiтанне ўдзельнiкам мiжнароднай канферэнцыi Урокi Другой сусветнай вайны i Халакосту Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка накiраваў прывiтанне ўдзельнiкам мiжнароднай канферэнцыi "Урокi Другой сусветнай вайны i Халакосту" ў Берлiне. Форум праходзiць напярэдаднi знамянальнай даты — 65-й гадавiны Вялiкай Перамогi над нацызмам. "Другая сусветная вайна паказала звярыную сутнасць фашысцкай iдэалогii, адной з самых дзiкiх i бесчалавечных праяў якой была палiтыка татальнага знiшчэння цэлых народаў. Беларусь у поўнай меры адчула на сабе ўсе жахi Халакосту. Крывавымi ранамi на сэрцы нашай краiны сталi шматлiкiя гета i лагеры смерцi, дзе вяршыўся страшны генацыд. У адным толькi Трасцянцы пад Мiнскам было закатавана больш за 200 тыс. чалавек, сярод якiх — грамадзяне яўрэйскай нацыянальнасцi з усёй Еўропы", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. "Памяць аб тых трагiчных гадах свяшчэнная. Мы ведаем, якую небяспеку для сусветнай супольнасцi ўяўляюць бязглуздыя расавыя тэорыi, ксенафобiя i антысемiтызм. І таму нiколi не дазволiм, каб iх атрутнае насенне прарасло на беларускай зямлi", — гаворыцца ў прывiтаннi. Прэзiдэнт Беларусi выказаў упэўненасць, што цяперашняя канферэнцыя дасць новы стымул да кансалiдацыi антыфашысцкiх сiлаў, прывядзе да распрацоўкi праектаў, прызначаных нiколi больш не дапусцiць паўтарэння падобных трагедый. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi накiраваў прывiтанне ўдзельнiкам мiжнароднай канферэнцыi Урокi Другой сусветнай вайны i Халакосту Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка накiраваў прывiтанне ўдзельнiкам мiжнароднай канферэнцыi "Урокi Другой сусветнай вайны i Халакосту" ў Берлiне. Форум праходзiць напярэдаднi знамянальнай даты — 65-й гадавiны Вялiкай Перамогi над нацызмам.
|
|