У Швайцарыі лічаць, што з галоўным беларускім лыжнікам нічога ня здарылася. 21.by

У Швайцарыі лічаць, што з галоўным беларускім лыжнікам нічога ня здарылася

11.02.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

“Кароткатэрміновы”, паводле прэзыдэнцкай прэсавай службы, візыт беларускага кіраўніка ў Швайцарыю цягнецца ўжо ня менш як 10 дзён, аднак увесь гэты час знаходжаньне ў Швайцарскай Канфэдэрацыі першай асобы беларускай дзяржавы трымаецца ў надзвычайным сакрэце.Прычым ня толькі заяўленыя прэсавым сакратаром прэзыдэнта Паўлам Лёгкім “канфідэнцыйныя сустрэчы”, але і паралельныя зь імі перамовы са швайцарскімі палітыкамі і бізнэсоўцамі ў так званым “адкрытым фармаце”. Засакрэчаным таксама застаецца і адпачынак, які беларускі лідэр зьбіраўся “сумясьціць зь дзелавой часткай”. 

Некаторыя дэталі ўдалося высьветліць у колах швайцарскіх палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў, якія паводле характару сваёй дзейнасьці зьвязаныя зь беларускай тэматыкай. Як відаць, Лукашэнка сапраўды праводзіць адпачынак у альпійскай курортнай мясцовасьці на ўсходзе краіны. Надвор’е тут някепскае. Час ад часу, праўда, здараюцца сьнежныя заносы. Таму нямала швайцарцаў адмянілі заплянаваныя раней паездкі на ўлюбёныя альпійскія курорты.

Так зрабіла днямі і цяперашняя старшыня Камітэту міністраў Рады Эўропы і МЗС Швайцарскай Канфэдэрацыі Мішлін Кальмі Рэ.

Паводле вядомага швайцарскага палітыка і сябра ПАРЭ Андрэаса Гроса, плянавалася, што яна скарыстае факт знаходжаньня беларускага кіраўніка ў Канфэдэрацыі і наведае яго падчас швайцарскіх канікулаў, каб паспрабаваць пераканаць у патрэбе адмены сьмяротнага пакараньня і паскарэньня працэсу набліжэньня да Эўропы.
з прычынаў надвор’я сустрэча не адбылася ...

Але з прычынаў надвор’я сустрэча не адбылася. Замест гэтага спадарыня Кальмі Рэй правяла сустрэчу ў Мюнхэне з кіраўніком беларускай дыпляматыі, але “Беларусь прадэманстравала сваю негатовасьць у згаданым пытаньні”.

За Мішлін Кальмі Рэ швайцарцы ў зьвязку зь нестабільным надвор’ем у гарах не хвалююцца. Як паведамляюць афіцыйныя СМІ краіны, яна цяпер паехала зь візытам у Конга. А што рабіць беларусам?

Швайцарскія палітыкі і грамадзкія дзеячы супакойваюць: “Нічога з такім выдатным лыжнікам на нашых курортах здарыцца не павінна”.

Што да абсалютнага маўчаньня мясцовых СМІ, то яно, па-першае, сьведчыць пра засакрэчанасьць гэтага адпачынку і адпаведныя захады бясьпекі. Па-другое — пра адсутнасьць цікавасьці да гэтай тэмы, асабліва на фоне скандалаў вакол выцеку інфармацыі пра ўклады замежных кліентаў швайцарскіх банкаў.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Кароткатэрміновы”, паводле прэзыдэнцкай прэсавай службы, візыт беларускага кіраўніка ў Швайцарыю цягнецца ўжо ня менш як 10 дзён, аднак увесь гэты час знаходжаньне ў Швайцарскай Канфэдэрацыі першай асобы беларускай дзяржавы трымаецца ў надзвычайным сакрэце.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика