Мiнскi этап Кубка свету — шчаслiвая ўзлётная пляцоўка

19.02.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь, Прэзiдэнт Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта Аляксандр Лукашэнка накiраваў прывiтанне ўдзельнiкам адкрытага чэмпiянату краiны па самба на прызы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, якi праходзiць у Мiнску як этап Кубка свету.

"Шчыра вiтаю ўдзельнiкаў i гасцей сёлетнiх спаборнiцтваў. Няхай слаўныя традыцыi беларускiх самбiстаў знаходзяць годны працяг на чэмпiянаце, якi адкрываецца ўжо ў чатырнаццаты раз, — гаворыцца ў прывiтаннi. — Спадзяюся, што гэты вiд спорту будзе ўцягваць у сваю арбiту ўсё больш моладзi, паколькi ён уваходзiць у праграму падрыхтоўкi абаронцаў Айчыны". "Не сумняваюся, што турнiр пройдзе ва ўпартай i сумленнай спартыўнай барацьбе, у якой пераможа наймацнейшы", — перакананы кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка пажадаў усiм удзельнiкам здароўя, дабрабыту i ўдачы ў пакарэннi спартыўных вяршыняў. "Няхай мiнскi этап Кубка свету стане для барцоў шчаслiвай узлётнай пляцоўкай да новых перамог".

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
 
 

РЕКЛАМА