Імiгранты, якiя прывозяць капiтал у Беларусь, вызваляюцца ад некаторых падаткаў. 21.by

Імiгранты, якiя прывозяць капiтал у Беларусь, вызваляюцца ад некаторых падаткаў

10.03.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падпiсаў указ № 143 "Аб асобных пытаннях падаткаабкладання".

Гэтым нарматыўным актам унесены шэраг змяненняў ва ўказы, што рэгулююць падатковую сферу.

Так, базавыя стаўкi адзiнага падатку з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых фiзiчных асобаў устаноўлены ў беларускiх рублях замест дзеючых цяпер у еўра, што дасць магчымасць спрасцiць разлiкi плацельшчыкаў гэтага падатку з бюджэтам.

У мэтах забеспячэння ў 2010 годзе дадатковых паступленняў грашовых сродкаў у мясцовыя бюджэты ўказам прадастаўлена права мясцовым Саветам дэпутатаў павялiчваць (змяншаць), але не больш як у два разы, стаўкi зямельнага падатку i падатку на нерухомую маёмасць асобным катэгорыям плацельшчыкаў.

Указам прадугледжана вызваленне на працягу пяцi гадоў ад абкладання падаходным падаткам даходаў фiзiчных асобаў, якiя пераехалi ў Беларусь на пастаяннае месца жыхарства, пры ўмове перамяшчэння iмi грашовых сродкаў у Беларусь. Да такiх даходаў указам аднесены даходы, атрыманыя ад крынiц за межамi Беларусi ў выглядзе дывiдэндаў, працэнтаў, роялцi, даходаў па аперацыях з каштоўнымi паперамi, ад рэалiзацыi нерухомай маёмасцi.

Акрамя таго, указам прадугледжаны шэраг iншых палажэнняў, якiя ў тым лiку забяспечваюць прывядзенне тэрмiналогii ўказаў Прэзiдэнта Беларусi, што рэгулююць пытаннi падаткаабкладання, у адпаведнасць з Падатковым кодэксам Рэспублiкi Беларусь.

Гэты ўказ уступае ў сiлу 1 студзеня 2010 года.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падпiсаў указ № 143 "Аб асобных пытаннях падаткаабкладання".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика