З-за рэпрэсій колькасць ініцыятыўных груп кандыдатаў ад БХД зменшыцца. 21.by

З-за рэпрэсій колькасць ініцыятыўных груп кандыдатаў ад БХД зменшыцца

12.03.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэс-канферэнцыя на тэму “Рэпрэсіі супраць кандыдатаў ад аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” на мясцовых выбарах” ладзяць сёння лідэры і актывісты БХД ва Ўправе Партыі БНФ.Як паведаміў Еўрарадыё сустаршыня аргкамітэта Віталь Рымашэўскі, рэпрэсіі павялічваюцца не толькі супраць кандыдатаў у дэпутаты, але і супраць сябраў іх ініцыятыўных груп і тых, хто пажадаў вылучыцца ў сябры выбарчых камісій.

Віталь Рымашэўскі: “Татальныя рэпрэсіі зараз учыняюцца не толькі на вылучэнцаў ад “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” на мясцовыя выбары ў якасці кандыдатаў і на сябраў іх камандаў, але таксама і на тых людзей, хто вылучаецца ў якасці сябраў выбарчых камісій. Пагражаюць звальненнямі з працы – гэта самае галоўнае. І ёсць ужо выпадкі, калі людзей звольнілі. Ім тэлефануюць з КДБ, пагражаюць іх сваякам. На некаторых з іх спрабуюць распачаць справы, нібыта не звязаныя з палітычнымі рэпрэсіямі”.

Па словах палітыка, гэты ўціск непазбежна прывядзе да змяншэння колькасці тых, хто возьме ўдзел у мясцовых выбарах.

Віталь Рымашэўскі: “Мы вылучылі 204 кандыдаты ў дэпутаты, было зарэгістравана 204 ініцыятыўныя групы. Зараз, мяркуючы па гэтых рэпрэсіях, у нас зменшыцца колькасць зарэгістраваных ініцыятыўных груп”.

У БХД прагназуюць, што не менш як 50 чалавек, сябраў ініцыятыўных груп будуць вымушаныя прыпыніць сваю палітычную дзейнасць. Што тычыцца кандыдатаў, то, па словах Рымашэўскага, уціск на працы альбо з боку КДБ адчулі чвэрць з іх. Але адмаўляцца ад удзелу ў выбарах ніхто пакуль не збіраецца.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэс-канферэнцыя на тэму “Рэпрэсіі супраць кандыдатаў ад аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” на мясцовых выбарах” ладзяць сёння лідэры і актывісты БХД ва Ўправе Партыі БНФ.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика