Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі з трагічнай гібеллю Леха Качыньскага і грамадзян Польшчы
15.04.2010
—
Новости Политики
|
У сувязі з авіякатастрофай у Смаленскай вобласці, у якой загінуў Прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі і грамадзяне Польшчы, ад імя беларускага народа і сябе асабіста Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 красавіка выказаў глыбокія спачуванні маршалу Сейма Рэспублікі Польшча Браніславу Камароўскаму, а таксама родным і блізкім загінулых. "Вялікае гора здарылася ў блізкай нам дзяржаве, з якой Беларусь звязваюць даўнія гістарычныя і культурныя адносіны. Пачуццё глыбокага жалю па трагічна загінулых у авіякатастрофе Прэзідэнце і грамадзянах Рэспублікі Польшча ахапіла нашы сэрцы, — гаворыцца ў спачуванні. — Кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь і ўвесь беларускі народ выказваюць шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых, а таксама польскім уладам. Мы разумеем, якія незаменныя страты для народа Польшчы прынесла гэта трагедыя. У вельмі цяжкі для вашай краіны час прыміце словы нашай падтрымкі і глыбокага спачування". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязі з авіякатастрофай у Смаленскай вобласці, у якой загінуў Прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі і грамадзяне Польшчы, ад імя беларускага народа і сябе асабіста Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 красавіка выказаў глыбокія спачуванні маршалу Сейма Рэспублікі Польшча Браніславу Камароўскаму, а таксама родным і блізкім загінулых.
|
|