У Мінску пройдзе прэс‑канферэнцыя Курманбека Бакіева
22.04.2010 12:23
—
Новости Политики
|
На 23 красавіка ў Мінску запланавана прэс‑канферэнцыя звергнутага прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева.
Гэта будзе яго першая прэс‑канферэнцыя з часу прыезду ў Беларусь 19 красавіка. Нагадаем, 21 красавіка Курманбек Бакіеў выступіў з заявай для прэсы, у якой сказаў, што не прызнае сваёй адстаўкі, аднак на пытанні журналістаў адказваць не стаў. У той жа дзень на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам Бакіеў адзначыў, што «інфармацыя пра сітуацыю ў Кыргызстане ў большасці СМІ падаецца аднабакова», і заявіў: «Я гатовы адказаць на ўсе пытанні. Я лічу, гэта неабходна зрабіць менавіта тут. Тое, як усё падавалася, гэта проста розумам неспасціжна». Прэс‑канферэнцыя прызначана на 11.00 у Нацыянальным прэс‑цэнтры. Паводле звестак бліжэйшага асяроддзя Бакіева, ён мае намер расказаць пра падаплёку падзей, што адбыліся ў Кыргызстане. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На 23 красавіка ў Мінску запланавана прэс‑канферэнцыя звергнутага прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева. Гэта будзе яго першая прэс‑канферэнцыя з... |
|