Рада Эўропы заклікала Менск да дзеяньняў
27.04.2010
—
Новости Политики
|
Старшыня Камітэту міністраў Рады Эўропы, кіраўнік фэдэральнага дэпартамэнту замежных спраў Швайцарыі Мішлін Кальмі-Рэй заклікала беларускае кіраўніцтва ўзмацніць намаганьні ў справе набліжэньня да гэтай арганізацыі."У нас ёсьць падставы меркаваць, што Беларусь на 18 сакавіка выканала два сьмяротныя прысуды. Гэты факт сур'ёзная перашкода на шляху збліжэньня паміж Менскам і Радай Эўропы”,– заявіла Кальмі-Рэй.
Паводле яе словаў, яна чакае ад Беларусі скасаваньня сьмяротнага пакараньня – толькі тады дыялёг паміж Менскам і Страсбурам можа быць адноўлены. Мішлін Кальмі-Рэй таксама ўзгадала сваю размову з Аляксандрам Лукашэнкам, у часе якой закраналася гэтае пытаньне. Гэта было сёлета ў лютым, калі беларускі кіраўнік знаходзіўся ў Швайцарыі. Мішлін Кальмі-Рэй падкрэсьліла, што будзе чакаць “дакладнага сыгналу” зь Менску да канца швайцарскага кіраўніцтва ў Радзе Эўропы, да 11 траўня. Потым старшыняваць у гэтай арганізацыі будзе Македонія. Беларусь – адзіная эўрапейская краіна, якая не зьяўляецца сябрам Рады Эўропы. Летась гэта арганізацыя аднавіла дыялёг зь Менскам пасьля доўгага перапынку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Камітэту міністраў Рады Эўропы, кіраўнік фэдэральнага дэпартамэнту замежных спраў Швайцарыі Мішлін Кальмі-Рэй заклікала беларускае кіраўніцтва... |
|