Прэзідэнт Беларусі напярэдадні Дня Перамогі ўручыў дзяржузнагароды вялікай групе ветэранаў вайны. 21.by

Прэзідэнт Беларусі напярэдадні Дня Перамогі ўручыў дзяржузнагароды вялікай групе ветэранаў вайны

07.05.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Акрамя таго, у ліку ўзнагароджаных былі ваеннаслужачыя і будаўнікі.

"Спадзяюся, што для вас сённяшняя сустрэча будзе ўдвая памятная, бо яна адбылася напярэдадні такой слаўнай гістарычнай даты, як Дзень Перамогі. Для нашага народа яна мае лёсавызначальнае значэнне, таму што з'яўляецца вялікім сімвалам перамогі жыцця над смерцю", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, мінаюць гады, дзесяцігоддзі, але 9 мая 1945 года не становіцца далёкім мінулым, не знікае з памяці людзей розных пакаленняў. І сёння яшчэ больш выразна ўсведамляецца веліч гістарычнага подзвігу савецкага народа, які выратаваў ад фашысцкага прыгнёту не толькі сваю радзіму, але і ўсё чалавецтва. На жаль, з кожным годам менш і менш застаецца ўдзельнікаў тых легендарных падзей, і таму так важна акружыць увагай і клопатам кожнага прадстаўніка пакалення пераможцаў, якія са зброяй у руках абаранілі родную зямлю ад ворагаў. Прэзідэнт з асаблівым пачуццём удзячнасці і гордасці вітаў гэтых гераічных людзей: "Дарагія ветэраны, дзякуй вам за тое, што не далі паставіць наш народ на калені. Вы даказалі, што ніякі вораг не зможа нас ні зламаць, ні запалохаць, ні перамагчы, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Мы ніколі не забудзем, што менавіта вы, абпаленыя страшным агнём вайны, забяспечылі цяперашнюю эканамічную і духоўную базу развіцця Беларусі".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што аддаючы даніну памяці ўсім загінулым за Радзіму, асабліва ўсведамляеш простую ісціну: якое гэта вялікае шчасце — мір і спакой на роднай зямлі.

Ён падкрэсліў, што немагчыма пераацаніць значэнне галоўнага складальніка дзяржавы — Узброеных Сілаў. "Высокі прафесіяналізм беларускіх ваеннаслужачых і гатоўнасць выконваць пастаўленыя задачы гарантуюць эфектыўнае процідзеянне замахам на незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць нашай дзяржавы", — заявіў Прэзідэнт Беларусі, уручаючы ваеннаслужачым ордэны і медалі. Акрамя таго, шэраг кіруючых работнікаў сілавых структур атрымалі новыя пагоны.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што добрасумленная самаадданая праца — гэта галоўны рэсурс Беларусі. Дзякуючы прафесійнаму майстэрству і высокай грамадзянскай адказнасці рабочых, будаўнікоў, спецыялістаў народнай гаспадаркі паспяхова вырашаюцца самыя складаныя задачы ва ўсіх сферах жыцця грамадства. Напрыклад, наданне новага аблічча беларускай сталіцы, фарміраванне прывабнага іміджу для інвестараў, узвядзенне цудоўных збудаванняў для правядзення мерапрыемстваў міжнароднага значэння. Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, адзін з такіх прыярытэтных напрамкаў — падрыхтоўка Мінска да чэмпіянату свету па хакеі 2014 года.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Акрамя таго, у ліку ўзнагароджаных былі ваеннаслужачыя і будаўнікі. "Спадзяюся, што для вас сённяшняя сустрэча будзе ўдвая памятная, бо яна адбылася напярэдадні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика