У Баранавічах затрыманыя Раманчук і Лябедзька
07.09.2010 14:52
—
Новости Политики
|
На цэнтральным рынку Баранавічаў (Брэсцкая вобласць) 7 верасня затрыманы лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька і прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта ад АГП Яраслаў Раманчук. Як паведаміў Лябедзька БелаПАН, ён з Раманчуком прыехаў у Баранавічы на сустрэчу з прадпрымальнікамі. «Мы хадзілі па рынку, раздавалі інфармацыйныя матэрыялы, тэзісы перадвыбарнай праграмы Раманчука, размаўлялі з прадпрымальнікамі. Аднак праз некаторы час да нас падышлі два маёры міліцыі. Яны паведамілі, што мы затрыманыя, і даставілі нас у будынак адміністрацыі рынку. Паводле слоў супрацоўнікаў міліцыі, цяпер да іх прыехаў чалавек з крымінальнага вышуку, які старанна вывучае матэрыялы, што мы раздавалі, на прадмет «крамолы», — сказаў Лябедзька. На гэты час палітыкі працягваюць знаходзіцца ў будынку адміністрацыі рынку. Лябедзька адзначыў, што гэта не першая спроба ўлад сарваць сустрэчы Раманчука са сваімі патэнцыяльнымі выбаршчыкамі. «Нядаўна падобныя спробы зрыву сустрэч адбыліся ў Салігорску і Вілейцы. Відаць, улада ўсур’ёз апасаецца Раманчука», — сказаў Лябедзька. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На цэнтральным рынку Баранавічаў (Брэсцкая вобласць) 7 верасня затрыманы лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька і прэтэндэнт... |
|