У Беларусі распрацавана дзяржпраграма развіцця курортнай зоны Нарачанскага рэгіёна на 2011—2015 гады. 21.by

У Беларусі распрацавана дзяржпраграма развіцця курортнай зоны Нарачанскага рэгіёна на 2011—2015 гады

07.10.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адпаведны ўказ № 514 Прэзідэнт Беларусі падпісаў 30 верасня.

Праграма распрацавана ў мэтах павышэння эфектыўнасці выкарыстання ўнікальнага прыродна-рэсурснага патэнцыялу Нарачанскага краю, вырашэння шэрагу сацыяльна-эканамічных і экалагічных пытанняў, якія ўзніклі ў апошнія гады на тэрыторыі рэгіёна.

Галоўная задача дзяржпраграмы — стварэнне на базе курортнай зоны Нарач буйнейшага аздараўленчага, культурна-забаўляльнага і турыстычнага цэнтра рэспублікі, які зможа паспяхова канкурыраваць з вядомымі замежнымі курортамі. У мэтах фарміравання спрыяльнага клімату для развіцця прыватнага бізнэсу для суб'ектаў гаспадарання, якія рэалізуюць інвестыцыйныя праекты ў Нарачанскім краі, гэтым указам уводзіцца пяцігадовы мараторый на выплату падатку на нерухомую маёмасць, падатку на прыбытак, зямельнага падатку. Таксама названыя суб'екты вызваляюцца ад адлічэнняў у інавацыйны фонд Мінскага аблвыканкама і Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, ад выплаты сродкаў, якія спаганяюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі пры выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва і (або) рэканструкцыю аб'ектаў, і платы за права заключэння дагавораў арэнды зямельных участкаў.

Вялікае значэнне надаецца знешняму выгляду курортнага пасёлка Нарач і цэнтральнай частцы курортнай зоны, а таксама стварэнню спрыяльнага асяроддзя для лячэння, адпачынку і турызму. Акрамя традыцыйнай тэрыторыі курортнай зоны ў межах Мядзельскага раёна будзе выдзелена лакальная тэрытарыяльная зона г.п. Крывічы — в.  Будслаў плошчай 10,1 тыс. га для развіцця сферы аздараўлення, адпачынку і турызму.

У мэтах развіцця інфраструктуры рэгіёна будзе праведзена рэканструкцыя здраўніц, гасцініц, культурна-забаўляльных аб'ектаў, прадпрыемстваў гандлю і харчавання. Прадугледжваецца таксама стварэнне інфраструктуры для развіцця аграэкалагічнага, культурна-пазнавальнага, воднага, спартыўнага, аздараўленчага і іншых відаў турызму (добраўпарадкаванне шэрагу турыстычных маршрутаў, абсталяванне экалагічнай сцежкі і экспазіцыйных аб'ектаў у прыродным комплексе "Блакітныя азёры"). Важным момантам з'яўляецца ўключэнне ў сістэму турызму гісторыка-культурных аб'ектаў гэтага рэгіёна. Акрамя таго, для забеспячэння транспартнай даступнасці рэгіёна плануецца стварэнне хуткаснай аўтамабільнай трасы, якая будзе адпавядаць міжнародным стандартам, а таксама вырашэнне пытання аб арганізацыі "зялёнага калідора" для замежных турыстаў. Гэты ўказ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведны ўказ № 514 Прэзідэнт Беларусі падпісаў 30 верасня. Праграма распрацавана ў мэтах павышэння эфектыўнасці выкарыстання ўнікальнага прыродна-рэсурснага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика