Дзярждума падтрымала Мядзведзева. 21.by

Дзярждума падтрымала Мядзведзева

07.10.2010 09:36 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адносіны Масквы і Мінска не павінны выкарыстоўвацца ў якасці разменнай манеты падчас перадвыбарнай кампаніі ў Беларусі — такая сутнасць заявы «Аб сітуацыі ў расійска-беларускіх адносінах», прынятай 6 кастрычніка Дзярждумай РФ.

«Антырасійская рыторыка, якая выкарыстоўваецца зараз кіраўніцтвам Рэспублікі Беларусь, выклікае здзіўленне і поўнае непрыманне ў расійскага народа, ідзе ўразрэз з агульнагістарычным лёсам рускага і беларускага народаў, супярэчыць духу шматвяковых культурных і эканамічных сувязяў, нашаму ладу жыцця і мыслення», — цытуе дакумент РІА Новости.

Дэпутаты Дзярждумы падтрымалі пазіцыю, выказаную на гэты конт прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым.

У заяве адзначаецца, што перад Расіяй і Беларуссю «стаяць стратэгічныя задачы», і гэта накладвае на абедзве дзяржавы «асаблівую адказнасць», найперш за развіццё інтэграцыйных працэсаў у межах СНД, АДКБ, ЕўрАзЭС і Мытнага саюза.

«Расія, — падкрэсліваецца ў заяве Дзярждумы, — была і застаецца цвёрдым прыхільнікам саюзнага будаўніцтва. <…> Кан’юнктурныя палітычныя інтарэсы, якія сталі браць верх падчас перадвыбарнай кампаніі ў Рэспубліцы Беларусь, не павінны прывесці да падрыву саюзніцкіх стратэгічных адносін паміж нашымі краінамі, убіць клін у цесны саюз двух братэрскіх народаў».

Ініцыятарам прыняцця заявы выступіў кіраўнік камітэта Дзярждумы па справах СНД Аляксей Астроўскі.

«Тое, што прагучала з вуснаў кіраўніка беларускай дзяржавы, — гэта бягучы палітычны момант, кан’юнктура, якая звязана з бягучай палітычнай кампаніяй, што праходзіць цяпер на тэрыторыі братэрскай дзяржавы», — лічыць ён.

«Таксама, на жаль, трэба канстатаваць, што тое, што прагучала, з’яўляецца ў тым ліку спробай некаторых сіл на Захадзе, якія нястомна працягваюць спрабаваць разбурыць тыя інтэграцыйныя працэсы, што існуюць на ўсёй пастсавецкай прасторы і паміж нашымі дзяржавамі», — дадаў Астроўскі.

Ён таксама падкрэсліў, што, «паводле інфармацыі, якая паступае ў камітэт з розных кампетэнтных крыніц, у гэтым удзельнічае і збеглы расійскі прадпрымальнік Барыс Беразоўскі».

1 кастрычніка на прэс-канферэнцыі для расійскіх рэгіянальных СМІ Аляксандр Лукашэнка расцаніў свае адносіны з Дзмітрыем Мядзведзевым і Уладзімірам Пуціным як «дрэнныя, калі не сказаць горш». Адказнасць за гэта ён усклаў на «кучку высокапастаўленых расійскіх чыноўнікаў».

4 кастрычніка Дзмітрый Мядзведзеў у сваім відэаблогу размясціў зварот, у якім заявіў, што кіраўніцтва Беларусі спрабуе зрабіць з Масквы аднаго з галоўных ворагаў Мінска. Мядзведзеў адзначыў, што перадвыбарная кампанія Лукашэнкі пабудавана выключна на антырасійскіх сюжэтах, а таксама назваў несумленнымі паводзіны беларускіх улад у сітуацыі з прызнаннем незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

У той жа дзень прэс-сакратар прэзідэнта РФ Наталля Цімакова заявіла, што адносіны з кіраўніцтвам Беларусі зайшлі ў тупік і ўжо не будуць ранейшымі, але палітычныя кантакты будуць працягвацца.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адносіны Масквы і Мінска не павінны выкарыстоўвацца ў якасці разменнай манеты падчас перадвыбарнай кампаніі ў Беларусі — такая сутнасць заявы «Аб сітуацыі ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика