Беларусь наведае міністр замежных спраў Расіі
18.11.2010 17:57
—
Новости Политики
|
23 лістапада ў Мінску адбудзецца штогадовае сумеснае пасяджэнне калегіі міністэрстваў замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, якая пройдзе пад старшынствам кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін Сяргея Мартынава і Сяргея Лаўрова. Як паведаміў 18 лістапада на брыфінгу «Высокапастаўленыя прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса дзвюх краін абмяркуюць праблематыку ўзаемаадносінаў з Еўрапейскім саюзам і ход падрыхтоўкі да чарговага саміта АБСЕ», — паведаміў Па выніках пасяджэння плануецца падпісаць план кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін. Гэты дакумент, зазначыў Савіных, «з`яўляецца дзейсным практычным інструментам узгаднення знешнепалітычных пазіцый па ўсім спектры актуальных пытанняў міжнароднага парадку дня». Запланавана таксама правядзенне двухбаковай сустрэчы Мартынава і Лаўрова, падчас якой міністры абмяняюцца думкамі па найбольш важных пытаннях Паводле яго слоў, суразмоўцы таксама абмяркуюць ход выканання Праграмы ўзгодненых дзеянняў у сферы знешняй палітыкі дзяржаў — удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Апрача таго, праграмай прадугледжаны ўдзел кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Мінску. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23 лістапада ў Мінску адбудзецца штогадовае сумеснае пасяджэнне калегіі міністэрстваў замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, якая пройдзе пад...
|
|