Аляксандр Лукашэнка і Віктар Януковіч абмеркавалі пытанні пашырэння супрацоўніцтва Беларусі і Украіны
02.12.2010
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч у рамках саміту АБСЕ ў Астане правялі двухбаковую сустрэчу, на якой абмеркавалі пытанні пашырэння супрацоўніцтва Беларусі і Украіны, перадае БЕЛТА. Як адзначыў Віктар Януковіч, кіраўнікі дзвюх дзяржаў у гэтым годзе ўжо не раз сустракаліся і мелі шмат тэлефонных кантактаў. "Нам прыемна, што ў нашага суседа так развіваецца эканоміка, прамысловасць. Я так разумею, што гэта складальнікі вялікай работы на працягу многіх гадоў. Гэта прыемна", — сказаў Прэзідэнт Украіны. Паводле яго слоў, Беларусь і Украіна як суседзі і партнёры маюць шмат сумесных праектаў, а таксама інтарэсы ў трэціх краінах. Усе гэтыя пытанні Віктар Януковіч прапанаваў абмеркаваць на сустрэчы з беларускім калегам. Кіраўнік украінскай дзяржавы таксама пажадаў Аляксандру Лукашэнку поспехаў на маючых адбыцца выбарах: "Украінцы за вас будуць перажываць не менш, чым вашы сябры ў Беларусі". У сваю чаргу Прэзідэнт Беларусі адзначыў: "Праблем і ў нас дастаткова, праўда, крыху іншыя праблемы. Мы спрабуем іх вырашаць, і я перакананы, што мы іх вырашым". "У нас ёсць агульныя пытанні, вельмі вялікія і выгадныя, якія забяспечваюць нашу эканоміку і інтарэсы нашых людзей. І я гатовы да іх абмеркавання". "Лічу, што калі ў нас справа пойдзе, то мы ў бліжэйшы час можам недзе з вамі сустрэцца і абмеркаваць ужо больш глыбока, прыняць рашэнні па гэтых пытаннях", — дадаў кіраўнік беларускай дзяржавы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч у рамках саміту АБСЕ ў Астане правялі двухбаковую сустрэчу, на якой абмеркавалі...
|
|