Уладзімір Пуцін: Курс Беларусі на эканамічную інтэграцыю з Расіяй заслугоўвае безумоўнай падтрымкі і павагі. 21.by

Уладзімір Пуцін: Курс Беларусі на эканамічную інтэграцыю з Расіяй заслугоўвае безумоўнай падтрымкі і павагі

17.12.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін, адказваючы ўчора на пытанні расіян у прамым тэлеэфіры, перадае БЕЛТА.

Расійскі прэм'ер прызнаў, што адносіны паміж кіраўніцтвам дзвюх краін не заўсёды бываюць простымі. "Але трэба сказаць адкрыта: беларускае кіраўніцтва ўзяло сумленны курс на эканамічную інтэграцыю з Расіяй. Гэты выбар, безумоўна, заслугоўвае падтрымкі і павагі", — падкрэсліў Уладзімір Пуцін. "Мы з вялікай павагай ставімся да беларускага народа", — сказаў ён.

Уладзімір Пуцін расказаў, што ў адпаведнасці з нядаўна дасягнутымі дамоўленасцямі ў наступным годзе Расія паставіць у Беларусь 20—21 млн.т сырой нафты бяспошлінна. Пры гэтым пошліны ад продажу беларускіх нафтапрадуктаў за мяжу будуць пералічаны ў расійскі бюджэт. Пры гэтым расійскі бок "пагадзіўся вынесці за дужкі нафту, якая здабываецца ў Беларусі".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін, адказваючы ўчора на пытанні расіян у прамым тэлеэфіры, перадае БЕЛТА. Расійскі прэм'ер прызнаў, што...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика