Прыйшоў на выбары і даведаўся, што... ужо прагаласаваў
19.12.2010 14:28
—
Новости Политики
|
На адным са сталічных выбарчых участкаў зафіксаваны характэрны факт фальсіфікацыі. Мінчук прыйшоў прагаласаваць у дзень выбараў і даведаўся, што... ужо прагаласаваў датэрмінова ў пятніцу. Гэты выпадак Вось як Юрась Меляшкевіч апісвае сённяшняе здарэнне. «Дзесці ў 11.45 на ўчастак прыйшоў выбарца, які пражывае на нашым участку і падчас атрымання бюлетэня высветлілася, што ён ужо прагаласаваў! Прагаласаваў датэрмінова ў пятніцу 17 снежня. Подпіс у ведамасці катэгарына не супадаў з сапраўдным подпісам. Мужчына вельмі абурыўся, камісія застапарылася, старшыня камісіі што шалёны бегаў па ўчастку і абражаў сяброў камісіі. У нейкі момант паспрабаваў наехаць на выбаршчыка – маўляў, ты пьяны? Але ўсім было відавочна, што мужчына цвярозы і адэкватны. Па дадзенаму факту склалі акт ад выбарца з подпісамі 4-х назіральнікаў. Таксама склалі скаргі ў пракуратуру, Цэнтральную выбарчую камісію і копію Насонасу ў камісію 104». Падзяліцца навіной:
СП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На адным са сталічных выбарчых участкаў зафіксаваны характэрны факт фальсіфікацыі. |
|