Амбасада ЗША ў Менску дамагаецца вяртаньня Някляева
20.12.2010 15:10
—
Новости Политики
|
На Злучаныя Штаты рашуча асуджаюць ўсе акты гвалту ў дзень выбараў у Беларусі. Мы асабліва занепакоеныя празьмерным ужываньнем сілы з боку ўладаў, уключаючы зьбіцьцё і затрыманьне некалькіх кандыдатаў у прэзыдэнты і гвалт у дачыненьні да журналістаў і актывістаў грамадзянскай супольнасьці. Мы ўстрывожаныя тым, што кандыдат Уладзімер Някляеў быў гвалтоўна вывезены з бальніцы Мінска невядомымі асобамі, і мы дамагаемся яго бяспечнага і неадкладнага вяртаньня. Мы заклікаем урад Беларусі праявіць стрыманасьць у заканчэньне выбарчага працэсу, які павінен быць вольны ад далейшага запалохваньня і гвалту. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сайце амэрыканскай амбасады ў Менску зьявілася наступная заява:Злучаныя Штаты рашуча асуджаюць ўсе акты гвалту ў дзень выбараў у Беларусі. Мы асабліва...
|
|