Міхаіл Мясніковіч уручыў дзяржузнагароды заслужаным людзям краіны
03.02.2011
—
Новости Политики
|
Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч учора па даручэнні Прэзідэнта ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Узнагароды атрымалі 54 чалавекі. Гэта эколагі, медыкі, энергетыкі, работнікі сельскай гаспадаркі, прадстаўнікі адукацыі і спорту. Кіраўнік беларускага ўрада на ўрачыстай цырымоніі ўручэння ўзнагарод падзякаваў узнагароджаным за сумленную шматгадовую творчую працу і высокі прафесіяналізм. Прэм'ер-міністр звярнуў увагу, што сярод узнагароджаных — вялікая група работнікаў аграпрамысловага комплексу Брэсцкай вобласці. "Сапраўды, Брэстчына за апошнія гады стабільна прыбаўляе ў развіцці сельскай гаспадаркі, атрымлівае больш як 1 млн тон збожжа, тут расце вытворчасць алейнага семя рапсу, бульбы. Добрыя паказчыкі дэманструе вобласць і ў жывёлагадоўлі", — адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Паводле яго слоў, развіццё АПК і далей будзе адным з прыярытэтаў беларускай эканомікі. Асаблівую ўвагу прэм'ер-міністр звярнуў на заслугі эколагаў. "У нас у Беларусі ахове прыроды заўсёды ўдзялялася дзяржаўная ўвага, захаваны ўнікальныя прыродныя комплексы, ландшафтная і біялагічная разнастайнасць, — сказаў ён. — Ад імя ўрада хачу падзякаваць работнікам гэтай важнай сферы за працу па ахове нацыянальнага багацця. Неабходна і далей фарміраваць экалагічную культуру насельніцтва, развіваць мясцовыя прыродаахоўныя ініцыятывы". Падзякаваў за добрасумленную працу Міхаіл Мясніковіч і работнікам аховы здароўя. "Узнагароджваючы медыкаў, дзяржава пацвярджае свой пастаянны клопат аб здароўі чалавека, — падкрэсліў ён. — Мы і далей будзем стымуляваць працу ўрачоў, сярэдняга і малодшага медыцынскага персаналу, рабіць усё, каб у медыцынскія адукацыйныя ўстановы ішлі людзі, якім неабыякава здароўе чалавека". Міхаіл Мясніковіч канстатаваў, што часта ў сельскай мясцовасці, аддаленых рэгіёнах, чарнобыльскай зоне не хапае вузкапрофільных урачоў. "Аднак дзякуючы ўвазе да медыцыны з боку кіраўніка дзяржавы, урада мы вырашым і гэтыя пытанні", — дадаў ён. Паводле слоў прэм'ер-міністра, у бліжэйшыя гады ў Беларусі плануецца сфарміраваць магутную базу па вытворчасці айчынных лякарстваў, прадоўжыць аснашчэнне медыцынскіх цэнтраў сучаснай тэхнікай. "Трэба будзе пашырыць прадастаўленне першаснай медыцынскай дапамогі, асабліва ў сельскай мясцовасці", — праінфармаваў Міхаіл Мясніковіч. Асаблівую ўвагу Міхаіл Мясніковіч звярнуў на дасягненні беларускай адукацыі. У той жа час ён адзначыў: "Тут не павінна быць галавакружэння ад поспехаў, трэба прыбаўляць і ў адукацыі, і ў спорце". Міхаіл Мясніковіч канстатаваў, што кошт адукацыі ў Беларусі расце. "Але ў нас яна даражэе крыху менш, чым на Захадзе", — падкрэсліў ён. Кіраўнік урада адзначыў таксама неабходнасць прыцягнення ў беларускія ВНУ на навучанне студэнтаў з еўрапейскіх краін. "Чаму сёння да нас не едуць ва ўніверсітэты атрымліваць адукацыю з краін Усходняй Еўропы, Балтыі? — задаў заканамернае пытанне прэм'ер-міністр. — Калі мы гаворым, што ў нашых ВНУ могуць навучацца іншаземцы, усе чамусьці арыентуюцца на тое, што гэта прадстаўнікі Паўднёва-Усходняй Азіі або Афрыкі. А чаму не Еўропы? Уздымаючы ўзровень адукацыі, мы павінны імкнуцца, каб гэты ўзровень адпавядаў еўрапейскаму, і не толькі па нейкіх выбіральных пазіцыях". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч учора па даручэнні Прэзідэнта ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА. ... |
|