Меры Беларусі ў адказ на рашэнне ЕС і ЗША будуць адэкватныя
03.02.2011
—
Новости Политики
|
Аб гэтым заявіў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных. Афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС адзначыў: "Цяпер нашы эксперты вельмі дасканала аналізуюць і ацэньваюць змест мер, прынятых ЕС і ЗША. На гэтай аснове прадумваюцца магчымыя крокі ў адказ. Яны будуць зроблены з дакладным разуменнем таго, што Беларусь не хоча ісці па шляху негатыўных і канфрантацыйных сцэнарыяў". Андрэй Савіных падкрэсліў, што Беларусь перш за ўсё выступае за дыялог і супрацоўніцтва. "Аднак знешняя палітыка Беларусі з'яўляецца незалежнай і рэалізуецца ў інтарэсах беларускіх грамадзян на аснове ўніверсальнага прынцыпу ўзаемнасці, — адзначыў прэс-сакратар МЗС. — Менавіта гэта логіка і будзе ляжаць у аснове нашых магчымых мер у адказ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных. |
|