БСЖ лічыць нелагічным уключэнне журналістаў у спіс неўязных у ЕС. 21.by

БСЖ лічыць нелагічным уключэнне журналістаў у спіс неўязных у ЕС

03.02.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускі саюз журналістаў лічыць нелагічным уключэнне журналістаў у спіс неўязных у ЕС. Аб гэтым заявіў карэспандэнту БЕЛТА старшыня БСЖ, галоўны рэдактар газеты "Рэспубліка" Анатоль Лемяшонак.

Старшыня БСЖ адзначыў, што не бачыць логікі, якой кіраваўся Еўрапейскі саюз пры складанні такога спіса. Многія з тых, хто ў ім апынуўся, са здзіўленнем даведаліся аб забароне на ўезд у ЕС. Напрыклад, не зразумела, чаму, калі хацелі пакараць галоўнага рэдактара газеты "Беларусь сегодня" Паўла Якубовіча, у спіс уключаны яго намеснікі, якія вядуць тэмы сельскай гаспадаркі, займаюцца работай з чытачамі і не маюць ніякага дачынення да асвятлення палітычных падзей.

"Зыходзячы з чаго агулам пакаралі лепшых беларускіх журналістаў? Іх караюць за ўласную думку, за тое, што яны гавораць праўду, што адстойваюць сваю пазіцыю і пазіцыю сваіх чытачоў? Дзе ж тады свабода слова?" — задаў рытарычнае пытанне Анатоль Лемяшонак, дадаўшы, што як старшыня БСЖ лічыць недапушчальным такі падыход.

Таксама, паводле яго слоў, паўстае пытанне, як у новых умовах саюзу журналістаў будаваць работу з замежнымі журналісцкімі асацыяцыямі і партнёрамі. Бо апошнім часам толькі-толькі намецілася нармалізацыя дыялога паміж структурамі грамадзянскай супольнасці рэспублікі і заходніх краін.

"Калі яшчэ некалькі гадоў таму еўрапейскія структуры лічылі за лепшае мець справу ў асноўным з Беларускай асацыяцыяй журналістаў, чыя пазіцыя часта была залішне прадузятай адносна працэсаў, што адбываюцца ў Беларусі, то цяпер усё больш і больш журналісцкіх супольнасцяў кантактуе з Беларускім саюзам журналістаў. Яны пераканаліся, што менавіта БСЖ аб'яднаў у сваіх радах большую частку беларускай журналісцкай супольнасці і мае рэальны ўплыў у свеце мас-медыя", — сказаў Анатоль Лемяшонак.

Пры гэтым ён лічыць непрадукцыйным адмовіцца ад кантактаў з заходнімі калегамі. "Мы гатовы сустракацца і весці далейшы дыялог. Іншая справа, што пры гэтым пастаянна будзе ўзнікаць няёмкасць, перш за ўсё з боку гасцей, за паводзіны сваіх урадаў. Яшчэ раз падкрэсліваю, спіс неўязных — нелагічны і несур'ёзны крок, які не адпавядае ўзроўню дарослых людзей, якія займаюцца палітыкай", — адзначыў старшыня БСЖ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі саюз журналістаў лічыць нелагічным уключэнне журналістаў у спіс неўязных у ЕС. Аб гэтым заявіў карэспандэнту БЕЛТА старшыня БСЖ, галоўны рэдактар...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика