МЗС Расіі: "Прымяненне супраць Беларусі абмежавальных мер будзе мець контрпрадукцыйны характар"
03.02.2011
—
Новости Политики
|
Аб гэтым гаворыцца ў каментарыі афіцыйнага прадстаўніка МЗС Расіі Аляксандра Лукашэвіча, размешчаным на сайце знешнепалітычнага ведамства Расіі. Паслядоўная пазіцыя Расіі заключаецца ў неабходнасці самага шырокага ўключэння Беларусі як суверэннай еўрапейскай дзяржавы ў працэсы міжнароднага супрацоўніцтва, адзначае Аляксандр Лукашэвіч. "У гэтым стратэгічным кантэксце прымяненне супраць Беларусі па палітычных матывах аднабаковых санкцый у разліку на падрыў сацыяльна-эканамічнай стабільнасці ў краіне будзе мець контрпрадукцыйны характар", — лічыць афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі. Наадварот, на яго думку, наладжванне і развіццё ўзаемавыгадных і раўнапраўных сувязяў з Беларуссю садзейнічала б паглыбленню там рыначных пераўтварэнняў і далейшаму станаўленню дэмакратычных інстытутаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым гаворыцца ў каментарыі афіцыйнага прадстаўніка МЗС Расіі Аляксандра Лукашэвіча, размешчаным на сайце знешнепалітычнага ведамства Расіі. Паслядоўная... |
|