Аляксандр Лукашэнка: "У Беларусі замежнаму бізнэсу гарантаваны стабільнасць і прадказальнасць"
15.03.2011
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запрашае бізнэсменаў Вялікабрытаніі і Ірландыі да ўдзелу ў прыватызацыі прадпрыемстваў Беларусі і стварэння новых вытворчасцяў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 14 сакавіка на сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў гэтых краін. "Мы нічога не будзем скрываць, у тым ліку аб'екты, якія ў бліжэйшы час падлягаюць прыватызацыі. І калі ў вас ёсць жаданне і імкненне паўдзельнічаць у гэтым працэсе — калі ласка, — сказаў Прэзідэнт. — Але калі вы хочаце стварыць новыя вытворчасці ў Беларусі, якія будуць працаваць у рамках Мытнага саюза Расіі, Казахстана і Беларусі, — тут вам "зялёная вуліца". Ён таксама дадаў, што Беларусі ёсць чаму павучыцца ў гэтых краін і ёсць што прапанаваць. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што вывучыў прапановы прысутных на сустрэчы бізнэсменаў і запэўніў, што "няма такіх прапаноў, якія нас не цікавілі б". У той жа час Прэзідэнт папрасіў удзельнікаў сустрэчы дзейнічаць аператыўна, калі яны гатовы працаваць у Беларусі. "З нашага боку мы зробім усё для таго, каб вы маглі ўжо на працягу першага паўгоддзя, максімум гэтага года, разгарнуць сваю вытворчасць у Беларусі", — запэўніў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што ў Беларусі замежнаму бізнэсу гарантаваны стабільнасць і прадказальнасць. "Думаю, што для бізнэсу галоўнае, каб у той краіне, куды вы хацелі б прыйсці са сваім капіталам, адкрыць сваю справу, былі стабільнасць і прадказальнасць. Мы гэта багацце маем", — сказаў ён.У сваю чаргу кіруючы дырэктар і саўладальнік кампаніі "Стэмкор" Дэвід Фактар, гаворачы ад імя ўсіх прысутных на сустрэчы, адзначыў іх намер развіваць бізнэс у Беларусі. На яго думку, прысутнасць на гэтай сустрэчы прадстаўнікоў беларускага ўрада сведчыць аб тым, што бакі змогуць дасягнуць вялікіх вынікаў. "Па стане на гэты час мы змаглі знайсці ў Беларусі сумленнасць і надзейнасць", — сказаў ён і дадаў, што ўсе ўдзельнікі сустрэчы з боку дзелавых колаў Вялікабрытаніі і Ірландыі хочуць знайсці спосабы ўвасобіць свае намеры ў канкрэтны бізнэс. Уладальнік кампаніі "Фінтэк" (займаецца пастаўкамі ўгнаенняў), віцэ-прэзідэнт Савета дзелавога супрацоўніцтва "Беларусь-ЕС" Джон Скалі выказаў зацікаўленасць у арганізацыі паставак беларускіх калійных угнаенняў за мяжу. Аднак ён паскардзіўся на тое, што прымяняльна да еўрапейскага рынку праблема заключаецца ў дзейных антыдэмпінгавых мерах, якія прымяняе ЕС адносна імпарту калійных угнаенняў з Беларусі і Расіі. "У канцы мінулага года мы папрасілі, і Еўрапейская камісія згадзілася на тое, каб аднавіць разбор адносна дзейных мер па абмежаванні паставак беларускіх калійных угнаенняў. Мы лічым, што на сённяшні дзень больш няма неабходнасці ў прадаўжэнні дзеяння гэтых мер", — сказаў бізнэсмен. У сваю чаргу выканаўчы дырэктар і ўладальнік кампаніі "Лорэнс Пірс" (працуе ў Беларусі ўжо 20 гадоў) Вінцэнт Пірс адзначыў высокі прафесіяналізм беларусаў і дружалюбнасць. "Мы ніколі не сумняваемся, рэкамендуючы Беларусь іншым партнёрам як месца, дзе можна рабіць бізнэс. Рады паведаміць, што ў нас няма някіх праблем", — дадаў ён. Выслухаўшы прапановы бізнэсменаў, Аляксандр Лукашэнка адзначыў зацікаўленасць беларускага боку ў хуткай рэалізацыі на практыцы ўсіх планаў. "Як у любых іншых дзяржавах, у нас ёсць пэўныя праблемы, але я ўпэўнены, што разам з вамі нам будзе лягчэй пераадолець гэтыя праблемы", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт таксама даручыў першаму віцэ-прэм'еру Уладзіміру Сямашку арганізаваць сустрэчы інвестараў з прадстаўнікамі профільных міністэрстваў і ведамстваў, каб дэталёва абмеркаваць далейшае супрацоўніцтва. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запрашае бізнэсменаў Вялікабрытаніі і Ірландыі да ўдзелу ў прыватызацыі прадпрыемстваў Беларусі і стварэння новых... |
|