Беларусь чакае канкрэтных рашэнняў па стварэнні АЭП. 21.by

Беларусь чакае канкрэтных рашэнняў па стварэнні АЭП

15.03.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з генеральным сакратаром ЕўрАзЭС Таірам Мансуравым. Перагаворы адбыліся напярэдадні пасяджэння Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС (Вышэйшага органа Мытнага саюза), якое пройдзе ў Мінску 15 сакавіка на ўзроўні кіраўнікоў урадаў.

Аляксандр Лукашэнка і Таір Мансураў падрабязна абмеркавалі пытанні стварэння Адзінай эканамічнай прасторы. Беларусь ратыфікавала ўвесь пакет пагадненняў да 1 студзеня 2011 года, як было прадугледжана Пратаколам аб асобных часовых выключэннях з рэжыму функцыянавання адзінай мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. Паколькі ўжо з 1 студзеня 2012 года Адзіная эканамічная прастора павінна пачаць працаваць на поўную сілу, Беларусь ставіць пытанне практычнай рэалізацыі дамоўленасцяў у рамках АЭП усімі краінамі-ўдзельніцамі.

Падчас перагавораў з Таірам Мансуравым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што наперадзе вельмі важны раўнд перагавораў і сустрэч у рамках Адзінай эканамічнай прасторы. "Мы чакаем канкрэтных рашэнняў, якія паскораць стварэнне АЭП трох дзяржаў", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Вы павінны сказаць, што Беларусі яшчэ трэба зрабіць да таго, што мы абяцалі, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Мы далі такія абяцанні перад Расіяй і Казахстанам, якія з'яўляюцца не тое каб рэвалюцыйнымі, але і вельмі хуткімі". У прыватнасці, Беларусь, як і абяцала, ратыфікавала 17 пагадненняў. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы сказаў, што важна атрымаць дакладную інфармацыю аб рабоце іншых краін у напрамку стварэння Адзінай эканамічнай прасторы.

Генеральны сакратар ЕўрАзЭС у сваю чаргу заўважыў: "Тое, што вы і вашы калегі далі даручэнне, дазволіла нам паскорыцца і мабілізавацца". Таір Мансураў сказаў, што, паводле яго інфармацыі, у Расіі і Казахстане палавіна дакументаў па стварэнні АЭП знаходзіцца ва ўрадзе, частка пайшла ў парламент. Паводле яго слоў, да 1 ліпеня 2011 года ўвесь пакет дакументаў у Расіі, Казахстане будзе ратыфікаваны. Такім чынам, з 1 студзеня АЭП уступіць у сілу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з генеральным сакратаром ЕўрАзЭС Таірам Мансуравым. Перагаворы адбыліся напярэдадні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика