Міхаіл Мясніковіч атрымаў запрашэнне наведаць Зімбабвэ
08.04.2011
—
Новости Политики
|
Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч атрымаў запрашэнне наведаць Зімбабвэ. Гэта запрашэнне было агучана віцэ-прэзідэнтам Рэспублікі Зімбабвэ Джонам Нкома ў Мінску ў час двухбаковых перагавораў, перадае БЕЛТА. "Пакуль вы не наведаеце Зімбабвэ, лічыце, вы не пабывалі ў Афрыцы, — сказаў Джон Нкома, звяртаючыся да Міхаіла Мясніковіча. — Я запрашаю наведаць нашу краіну". Віцэ-прэзідэнт Зімбабвэ звярнуў увагу на тое, што сёння яго краіна з'яўляецца свабоднай і суверэннай. "Мы ідзём наперад высока падняўшы галаву і хочам развіваць адносіны з тымі, хто не пакінуў нас у час барацьбы за незалежнасць", — падкрэсліў ён. На думку віцэ-прэзідэнта Зімбабвэ, у дзвюх краін вялікія магчымасці для развіцця партнёрства. Па выніках 2010 года тавараабарот паміж краінамі склаўся ў памеры $2,7 млн. Беларускі экспарт склаў $0,1 млн (159 працэнтаў да ўзроўню 2009 года) і быў сфарміраваны за кошт паставак друкаванай прадукцыі і шын. Аснову беларускага экспарту мінулыя гады складалі пастаўкі калійных угнаенняў, аўтатэхнікі, матацыклаў, абсталявання для апрацоўкі каменю і друкаванай прадукцыі. Зімбабвэ пастаўляе ў Беларусь тытунёвую сыравіну, а таксама ў нязначных аб'ёмах агародніну і фрукты. Віцэ-прэзідэнт Зімбабвэ адзначыў, што ў яго краіне ёсць пэўны вопыт і значны патэнцыял у галіне горназдабыўной прамысловасці, а ў Беларусі вырабляецца абсталяванне для гэтай галіны. "Мне здаецца, што ў гэтым напрамку стварэнне сумесных прадпрыемстваў будзе найлепшым рашэннем, — сказаў Джон Нкома. — У нашай зямлі залягаюць рэсурсы, а з вашага боку будуць эксперты і неабходнае абсталяванне". "Патэнцыял нашых дзяржаў велізарны, і мы можам сапраўды наладжваць вельмі добрыя гандлёва-эканамічныя адносіны, ствараць сумесныя кампаніі і весці па ўсіх напрамках дастаткова сур'ёзную работу", — падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. Пры гэтым кіраўнік беларускага ўрада дадаў, што Беларусь гатова разгледзець пытанні не проста таварнага супрацоўніцтва з Зімбабвэ, як, напрыклад, продаж сельгастэхнікі, аўтамабіляў, угнаенняў, але і вырашаць пытанні сумеснай вытворчасці. "Мы еўрапейская дзяржава, працуем па еўрапейскіх стандартах, у нас высокаліквідная прадукцыя", — падкрэсліў ён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч атрымаў запрашэнне наведаць Зімбабвэ. Гэта запрашэнне было агучана віцэ-прэзідэнтам Рэспублікі Зімбабвэ Джонам... |
|