Цана расiйскага газу для Беларусi — $244,7. 21.by

Цана расiйскага газу для Беларусi — $244,7

08.04.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У другiм квартале Беларусь будзе iмпартаваць расiйскi газ па 244,7 долара ЗША за 1 тысячу кубаметраў, паведамiў на прэс-канферэнцыi ў Мiнску першы вiцэ-прэм'ер Уладзiмiр Сямашка.

У параўнаннi з нашым акружэннем — iншымi краiнамi, зазначыў ён, гэта самая нiзкая цана. У прыватнасцi, тая ж Украiна будзе iмпартаваць газ па 290 долараў за 1 тысячу кубоў.

Закранаючы пытанне росту цэн на нафтапрадукты ў Беларусi ў першым квартале, першы намеснiк прэм'ера падкрэслiў, што гэта нiякiм чынам не звязана з пэўнымi няўзгодненасцямi з расiйскiмi нафтавымi кампанiямi. "Таму што ўрад i, перш за ўсё Прэзiдэнт, на сваiм узроўнi ўсё вырашылi", — адзначыў ён. Уладзiмiр Сямашка нагадаў, што ў цэлым цана на нафту расла высокiмi тэмпамi ў свеце. "Калi ўзяць кастрычнiк мiнулага года, то сярэднямесячная цана на нафту складала 84,6 долара за барэль, — сказаў ён. — А ў сакавiку гэтага года — ужо 114,7 долара, што на 38,5 працэнта больш чым у леташнім кастрычнiку. Калi ж паглядзець, на колькi мы паднялi цану на палiва ў краiне, то, напрыклад, на бензiн АІ-92 яна ўзрасла толькi на 15 працэнтаў, на дызельнае палiва некалькi больш — на 22 працэнты". Уладзiмiр Сямашка патлумачыў, што ў рэспублiцы здабываецца няшмат нафты, астатняя паступае з iншых крынiц, — у прыватнасцi, 21,7 мiльёна тон iмпартуецца з Расii. "Урад наколькi можа, настолькi стрымлiвае рост цэн для рознiчнага i аптовага продажу нафтапрадуктаў у Беларусi", — заявiў ён.

Першы вiцэ-прэм'ер таксама праiнфармаваў, што прэмiя для пастаўшчыкоў нафты на беларускiя НПЗ у сакавiку склала 6 долараў за барэль. Што датычыцца прэмii, нагадаў ён, то бакi прыйшлi да формулы, па якой яна будзе разлiчвацца. "Ёсць многа крытыкаў гэтай формулы, але я лiчу, што гэта было правiльна для нас на той момант, — мяркуе ён. — Мы падпiсалi кантракт, якi дазволiў нам мець спачатку прэмiю 4,99 долара за барэль, а па сакавiку — 6, а не канстанту ў 7,72 долара, як нам прапаноўвалi расiйскiя кампанii". Паводле слоў Уладзiмiра Сямашкi, у беларускага боку ёсць таксама надзеi, што прэмiя будзе знiжацца.

Iгар ШЧУЧЭНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У другiм квартале Беларусь будзе iмпартаваць расiйскi газ па 244,7 долара ЗША за 1 тысячу кубаметраў, паведамiў на прэс-канферэнцыi ў Мiнску першы вiцэ-прэм'ер Уладзiмiр...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика