Aбмеркаваныя пытанні пагранічнай бяспекі
13.04.2011
—
Новости Политики
|
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўчора на нарадзе па пытаннях дзейнасцi Дзяржаўнага пагранiчнага камiтэта запатрабаваў далажыць яму аб стане барацьбы з нелегальнай мiграцыяй, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Нi для каго не сакрэт, я аб гэтым ужо не аднойчы гаварыў, асаблiва пасля прэзiдэнцкiх выбараў, — у краiне недатыкальных няма. Белых плям няма i не будзе. Дзейнасць дзяржорганаў бяспекi, спецпадраздзяленняў знаходзiлася i будзе знаходзiцца ў полi зроку Прэзiдэнта", — заявiў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў 2008 годзе па яго даручэнні была праведзена комплексная праверка спецыяльных падраздзяленняў усiх сiлавых ведамстваў. Тады было прынята рашэнне аб стварэннi спецыяльнага органа, мiжведамаснага савета спецпадраздзяленняў, якi павiнен займацца адпаведнымi падраздзяленнямi. "Гэты орган павiнен прымаць рашэннi па злабадзённых пытаннях дзейнасцi спецпадраздзяленняў. Але, нягледзячы на такую пiльную ўвагу, у тым лiку з майго боку, да адпаведных праваахоўных органаў i спецпадраздзяленняў, праколаў больш чым дастаткова. У тым лiку гэта датычыцца сённяшняга пытання, якое мы разглядаем па пагранiчным ведамстве", — адзначыў беларускi лiдар. Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, пытанне не толькi ў тым, як арганiзавана барацьба з незаконнай мiграцыяй грамадзян iншых дзяржаў, але пытанне ў арганiзацыi службовай дзейнасцi ў Дзяржпагранкамiтэце. "Хацелася б пачуць, як мы рэагуем на змяненнi абстаноўкi i, перш за ўсё, у плане незаконнай мiграцыi", — сказаў Прэзiдэнт, адзначыўшы, што ў гэтым плане Аператыўна-аналiтычны цэнтр пры Прэзiдэнце Беларусi i КДБ правялi адпаведную праверкі. "Якiя меры мы прымаем па папярэджанню негатыўных наступстваў? Цi былi забяспечаны ўсе ўмовы для правядзення спецыяльных мерапрыемстваў на гранiцы ў сувязi з барацьбой з нелегальнай мiграцыяй?" — такiя пытаннi паставiў перад удзельнiкамi нарады Аляксандр Лукашэнка. Акрамя таго ён адзначыў, што кожны год зацвярджае Рашэнне на правядзенне дзяржаўнай пагранiчнай палiтыкi i забеспячэнне пагранiчнай бяспекi Беларусi. "Цi ўлiчаны ўсе рызыкi, выклiкi, пагрозы?" — спытаў кiраўнiк дзяржавы, запатрабаваўшы не справаздач, а дакладаў па сутнасцi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўчора на нарадзе па пытаннях дзейнасцi Дзяржаўнага пагранiчнага камiтэта запатрабаваў далажыць яму аб стане барацьбы з...
|
|