Пачуццё бяспекі
13.04.2011
—
Новости Политики
|
У маёй краіне такое не здарыцца ніколі. Хто з нас не думаў так да 11 красавіка?! Жахлівей за перажытую трагедыю можа быць толькі... усеагульная паніка. Учора зранку сарафаннае радыё пачало разносіць: новы выбух. Называлі розныя віды транспарту і месцы здарэння. Ці ж цяжка паверыць у гэта разгубленым і захопленым знянацку людзям? Праваахоўнікі ўсю дэзу абверглі. Але ж асадак, як кажуць, застаўся. Хлуслівыя чуткі пракаментаваў у гутарцы з журналістамі дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Леанід МАЛЬЦАЎ: — Хацеў бы выказаць сваё неўразуменне тым, што знаходзяцца людзі, якія ў гэтай складанай абстаноўцы, на гэтай трагедыі спрабуюць зарабіць нейкія дывідэнды, сеяць паніку. Зранку пастаянна правяралі пэўныя чуткі: нібыта выбух на аўтобусным прыпынку, яшчэ штосьці. Калі такая інфармацыя прыходзіць, мы неадкладна рэагуем, пасылаем для праверкі. А гэта адрывае праваахоўнікаў ад асноўнай работы. Дзяржсакратар Саўбеза не схільны расцэньваць усе чуткі як мэтанакіраваны ўплыў: — Ёсць людзі, якія хочуць такім чынам нібыта пажартаваць, не разумеючы, што гэта злыя жарты, гэта крымінал, за такое наступае крымінальная адказнасць. Але ёсць, відаць, і тыя, хто спецыяльна спрабуе падліць алею ў агонь, пасеяць паніку. Розныя матывы. У кожным канкрэтным выпадку будзем разбірацца і рабіць адэкватныя захады. Асноўная работа, ад якой чуткамі адрываюць праваахоўнікаў, відавочна, — гэта, па-першае, аператыўна-вышуковая дзейнасць. Дарэчы, тут нашым спецыялістам дапамагаюць расійскія калегі. — Я хачу выказаць удзячнасць кіраўніцтву Расійскай Федэрацыі, — падкрэсліў дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі. — Ужо прыбылі прадстаўнікі ФСБ і прыступілі да працы разам з нашымі супрацоўнікамі. І я ўпэўнены, што ў самы блізкі час будуць канкрэтныя вынікі. А па-другое, сёння як ніколі важнае захаванне бяспекі па ўсёй краіне. Пачуцця бяспекі нам усім цяпер нестае... — Тут таксама праваахоўная сістэма выконвае ўсе даручэнні. Зробленыя вычарпальныя захады, — канстатуе Леанід Мальцаў. І ён удзячны за тое, што нашы грамадзяне з разуменнем ставяцца да прынятых захадаў, дадатковага кантролю ў метро, напрыклад. — Больш за тое, грамадзяне аказваюць дапамогу праваахоўным органам па ўсіх кірунках. Таму ў мяне няма сумненняў, што агульнымі намаганнямі мы адновім парадак і будзем жыць мірна — так, як і жылі: у стабільнай і бяспечнай краіне. Ала МАЧАЛАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У маёй краіне такое не здарыцца ніколі. Хто з нас не думаў так да 11 красавіка?! Жахлівей за перажытую трагедыю можа быць толькі... усеагульная паніка. Учора зранку...
|
|