Аляксандр Лукашэнка: "трагедыя не павінна азлобіць людзей, пасеяць у іх душах зерне варожасці". 21.by

Аляксандр Лукашэнка: "трагедыя не павінна азлобіць людзей, пасеяць у іх душах зерне варожасці"

15.04.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запаліў свечку ў памяць аб ахвярах тэракта і прысутнічаў на памінальнай малітве ў царкве пры Доме міласэрнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы ўчора сустрэўся з членамі Сінода Беларускай праваслаўнай царквы ў Доме міласэрнасці. У час сустрэчы ішла размова аб актуальных пытаннях супрацоўніцтва дзяржавы і Беларускай праваслаўнай царквы. Напярэдадні гэтай сустрэчы Аляксандр Лукашэнка паразмаўляў з Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што сённяшняя сустрэча сапраўды праходзіць у журботны перыяд. "Гэта асаблівы смутак, звязаны з неардынарнай падзеяй, нехарактэрнай для нашай дзяржавы", — адзначыў беларускі лідар.

Ён падкрэсліў, што вывады абавязкова будуць зроблены. І яны робяцца, але галоўны вывад у тым, што "беларусы прадэманстравалі свае сапраўдныя вялікія рысы, характэрныя для нацыі". "У выніку мы аб'ядналіся, мы адзіныя, як ніколі, — падкрэсліў Прэзідэнт. — І тыя рэдкія галасы, якія сёння гучаць, у тым ліку і розных СМІ, гэта як водгулле мінулага".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Людзі зразумелі адно, што толькі разам мы можам процістаяць любому злу і, аб'яднаўшыся, мы можам выстаяць. Мяне ў гэтай сітуацыі хвалюе толькі адно. Нам бы ў сувязі з гэтым не азлобіцца, каб у нашых душах не было пасеяна зерне варожасці, каб нашы людзі не глядзелі скоса адзін на аднаго. Вось гэту мяжу ні ў якім выпадку нельга перайсці. Адказваць павінны тыя, хто вінаваты. Нам ні ў якім выпадку нельга перагнуць палку, тым больш што гэтыя падзеі, на наша шчасце, не маюць сістэмнага характару".

"Самае цяжкае, што гінуць бязвінныя людзі, якія не маюць ніякага дачынення да тых ці іншых працэсаў, якія маглі б стаць прычынай гэтага злачынства", — падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў важную ролю царквы ў падтрыманні міжэтнічнага і канфесійнага міру, паважлівага стаўлення да духоўнай разнастайнасці народаў Беларусі. "Сёння ваша грамадзянская пазіцыя і пастарскае слова прызначаны садзейнічаць умацаванню стабільнасці і спакою ў грамадстве", — сказаў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, найноўшая гісторыя незалежнай Беларусі стала часам адраджэння і актыўнага развіцця праваслаўнай царквы. І немалы ўклад у гэта ўнесла дзяржава. За выключэннем Расіі, больш нідзе ў свеце праваслаўныя арганізацыі не маюць той магутнай і сістэмнай падтрымкі, як у Беларусі. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што дзяржава "ідзе і будзе ісці насустрач царкве заўсёды і ва ўсім, вядома, зыходзячы з эканамічных магчымасцяў".

Наша ўзаемадзеянне трэба ператварыць ва ўзаемакарыснае супрацоўніцтва. Свецкая і духоўная ўлады павінны стаць паўнацэннымі партнёрамі. Беларуская праваслаўная царква прызначана жыць інтарэсамі краіны, выкарыстоўваючы пры неабходнасці дзеля іх абароны ўсе свае сувязі і міжнародны аўтарытэт. Яе голас павінен быць больш выразна чуваць, калі таго патрабуе сітуацыя, заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што для дзяржавы важныя меркаванне і погляды царквы на многія працэсы сучаснасці. "Лічу, разам мы знойдзем рашэнне самых складаных пытанняў. І нам, і царкве патрэбна актывізацыя. Мы павінны дзейнічаць аператыўна, хутка, часам на апярэджанне падзей, не цягнучыся ў хвасце падзей. Нам у гэтым напрамку ёсць над чым працаваць", — сказаў Прэзідэнт.

"Асаблівай размовы заслугоўвае пытанне аб узмацненні сацыяльнай актыўнасці праваслаўнай царквы. Тут я поўнасцю салідарны з думкай патрыярха: каб заставацца магутнай і ўплывовай сілай, царква павінна быць адкрыта свету, актыўна працаваць з людзьмі і, у першую чаргу, з моладдзю. Рэалізоўваць сацыяльныя, асветныя і культурныя ініцыятывы, далучаючы да іх не толькі прыхаджан, але і самае шырокае кола людзей", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

На думку Прэзідэнта, добрым прыкладам адраджэння традыцый сацыяльнага служэння царкве сталі Дом Міласэрнасці, праекты дапамогі інвалідам у манастырах, былым зняволеным у праваслаўным рэабілітацыйным цэнтры вёскі Любча Барысаўскага раёна і іншыя, але пакуль нешматлікія пачынанні. Гэты вопыт варты прадаўжэння, сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён лічыць, што важнай дзейнасцю, якая патрабуе актыўнага ўдзелу царквы, з'яўляецца захоўванне гісторыка-культурнай спадчыны, рэстаўрацыя старадаўніх храмаў. "Вам трэба перастаць спадзявацца толькі на рэсурсы дзяржавы, быць больш актыўнымі самім, шырэй прыцягваць спонсарскую дапамогу і ахвяраванні", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Для мяне сустрэчы з вамі — духоўнымі лідарамі буйнейшай канфесіі краіны — важныя, перш за ўсё, як эфектыўная форма прамога дыялога дзяржавы і Царквы, пошуку агульных і новых відаў супрацоўніцтва ў вырашэнні актуальных праблем сучаснасці", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

На яго думку, праваслаўе адыграла выдатную ролю ў лёсе беларускага народа, фарміраванні нашай дзяржаўнасці і развіцці культуры. "Таму сёння мы ўскладаем на Царкву вялікія надзеі ў справе патрыятычнага выхавання моладзі", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт лічыць, што добрым пачынам у гэтай адказнай і вялікай рабоце стала стварэнне агульнанацыянальнага мемарыяла — Храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску. Няхай гэты праект натхніць свяшчэннаслужыцеляў, якія жадаюць унесці сваю лепту ў захаванне гістарычнай памяці, сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Умацаванне сямейных традыцый, барацьба з п'янствам, наркаманіяй, амаральнымі паводзінамі, маральная асвета — гэта таксама сфера клопату Царквы і тое поле, на якім праца свяшчэннаслужыцеляў павінна прынесці свой плён", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Дыялог паміж уладай і царквой вядзецца па самых актуальных грамадскіх пытаннях. Аб гэтым паведаміў Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з членамі Сінода Беларускай праваслаўнай царквы.

Мітрапаліт Філарэт высока ацаніў намаганні дзяржавы па падтрыманні міжканфесійнага міру, што асабліва важна ў сучасных умовах. Ён падкрэсліў, што гэта сустрэча з кіраўніком дзяржавы праходзіць у жалобныя дні, калі ўсе смуткуюць аб ахвярах тэракта. "Царква моліцца аб упакаенні душ, аб выздараўленні параненых. Гэта гора павінна з'яднаць нас, нагадаць аб каштоўнасці міру", — сказаў Уладыка Філарэт.

Патрыяршы Экзарх таксама адзначыў, што ў красавіку адзначаецца сумны юбілей — 25 гадоў аварыі на ЧАЭС. Гэта чорная старонка ў гісторыі Беларусі, падкрэсліў ён. Паводле слоў Мітрапаліта Філарэта, чарнобыльская трагедыя, таксама як і японскія падзеі, нагадваюць чалавецтву аб тым, наколькі неабаронены свет.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запаліў свечку ў памяць аб ахвярах тэракта і прысутнічаў на памінальнай малітве ў царкве пры Доме міласэрнасці, перадае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика