Аляксандр Лукашэнка: "У Беларусі было прадухілена некалькі выбухаў"
23.04.2011
—
Новости Политики
|
Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб ходзе раскрыцця і расследавання абставін выбуху 11 красавіка ў мінскім метро, перадае БЕЛТА. "Наша шчасце, што мы затрымалі гэтых нягоднікаў і прадухілілі некалькі такіх падзей", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, гэта пацвярджаюць следчыя дзеянні. У той жа час Прэзідэнт дадаў, што без адказу пакуль застаецца пытанне аб саўдзельніках і заказчыках тэракта, калі яны ёсць. Паводле яго слоў, у будучыні ні ў якім разе нельга дапусціць паўтарэння такога. "Але для гэтага вельмі важна знайсці людзей, якія мелі хоць нейкае дачыненне да гэтага", — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што для яго вельмі важна трымаць руку на пульсе. "Спрабуючы выбудаваць нейкую сістэму свайго ўдзелу ў расследаванні тэракта, я атрымліваю практычна ў рэжыме рэальнага часу інфармацыю ад аператыўных груп, якія працуюць па крымінальнай справе, — сказаў Прэзідэнт. — Гэта крымінальная справа павінна быць за сціслы тэрмін і якасна даведзена да суда". Кіраўнік дзяржавы звярнуў асаблівую ўвагу на тую аператыўнасць, з якой працавалі і працягваюць працаваць усе асобы, якія вядуць следства і адказваюць за яго. Пры гэтым ён падкрэсліў, што "ні ў якім разе нельга дапускаць як паслабленняў, так і нейкіх празмернасцяў у гэтай крымінальнай справе". "Таму што гэта асаблівая крымінальная справа, і яна застанецца не проста ў архівах, але і ў гісторыі нашай дзяржавы", — сказаў Прэзідэнт. "Усё павінна быць па законе, сумленна і справядліва", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт прапанаваў кожны тыдзень збірацца ў такім складзе, разглядаць прамежкавыя вынікі, не ўмешваючыся ў ход следчых мерапрыемстваў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб ходзе раскрыцця і расследавання абставін выбуху 11 красавіка ў мінскім метро, перадае БЕЛТА. |
|