Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
01.07.2011
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 чэрвеня разгледзеў кадравыя пытанні, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Кіраўнік дзяржавы назначыў: Шорца Андрэя Віктаравіча — міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Буру Віктара Паўлавіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, у Манголіі па сумяшчальніцтве; Гошына Уладзіміра Анатольевіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя; Гаўрук Вольгу Анатольеўну — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан; Сцепуся Анатоля Аляксеевіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Туніскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве. Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне: Церахава Аляксандра Аляксандравіча — першым намеснікам міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Архіпавай Ірыны Віктараўны — першым намеснікам міністра архітэктуры і будаўніцтва; Гардзеенка Наталлі Міхайлаўны — намеснікам міністра сувязі і інфарматызацыі; Сяліцкай Элы Аляксандраўны — намеснікам міністра па падатках і зборах; Жыгуліча Аляксандра Міхайлавіча — намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях; Карпенкі Ігара Васільевіча — намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама; Пасевіна Генадзя Анатольевіча — кіраўніком адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска; Сімановіча Генадзя Віктаравіча — старшынёй Акцябрскага райвыканкама; Лісоўскага Аляксандра Мікалаевіча — кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна г. Бабруйска; Міхайлюка Уладзіміра Барысавіча — першым намеснікам начальніка Беларускай чыгункі; Чыруна Мікалая Уладзіміравіча — генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Белшына"; Сільвановіча Алега Ігаравіча — генеральным дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм"; Белага Ігара Георгіевіча — генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г. Стамбуле (Турэцкая Рэспубліка); Філіпчыка Валянціна Анатольевіча — генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г. Адэсе (Украіна); Шылы Дзмітрыя Мікалаевіча — намеснікам генеральнага сакратара Савета Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД — прадстаўніком Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД; Сасонкі Міхаіла Паўлавіча — першым намеснікам адказнага сакратара Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі; Шалюты Аляксандра Елісеевіча — намеснікам начальніка Апарату Прадстаўніцтва Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі ў Рэспубліцы Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 чэрвеня разгледзеў кадравыя пытанні, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
|
|