Шматлікія віншаванні з нагоды Дня Незалежнасці паступаюць у адрас Прэзідэнта Беларусі. 21.by

Шматлікія віншаванні з нагоды Дня Незалежнасці паступаюць у адрас Прэзідэнта Беларусі

02.07.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі паступаюць шматлікія віншаванні з нагоды Дня Незалежнасці ад замежных лідараў, вядомых грамадскіх і палітычных дзеячаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Віншавальныя пасланні паступілі ў тым ліку ад генеральнага сакратара ААН, старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі, прэзідэнтаў Расіі, Казахстана, Азербайджана, Туркменістана, Сірыі, Індыі, Балгарыі, Партугаліі, Рэспублікі Карэя.

Таксама віншаванні паступілі ад лідараў Малдовы, Кубы, Палесціны, Амана, Саудаўскай Аравіі.

Акрамя таго, кіраўніка беларускай дзяржавы павіншавалі Князь і Вялікі Магістр Суверэннага Мальтыйскага Ордэна, генеральны сакратар ЕўрАзЭС, старшыня ЦК Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі, прадаўжаюць паступаць віншаванні ад паслоў розных краін.

"Шматгадовыя традыцыі дружбы і ўзаемнай падтрымкі, гістарычнае адзінства нашых народаў утвараюць трывалы фундамент для развіцця сучасных расійска-беларускіх адносін", — гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Дзмітрыя Мядзведзева.

У сваю чаргу старшыня КНР Ху Цзіньтаа ў сваім віншаванні адзначыў, што на працягу 19 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж КНР і Беларуссю краіны ўзаемна паважаюць і адкрыта ставяцца адна да адной, разумеюць і падтрымліваюць у пытаннях, якія датычацца ключавых інтарэсаў. "Кітай і Беларусь сталі самымі надзейнымі сябрамі і шчырымі партнёрамі, — адзначыў Ху Цзіньтаа. — Кітай удзяляе вялікую ўвагу развіццю адносін з Рэспублікай Беларусь. Нягледзячы на зменлівую абстаноўку ў свеце, гэты курс застаецца нязменным".

"Прыемна ўсведамляць, што я магу разлічваць на лідарства, адданасць і падтрымку з боку Беларусі ў нашых пастаянных намаганнях у будаўніцтве стабільнага, бяспечнага і справядлівага свету для ўсіх", — асабліва адзначыў у віншавальным пасланні генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі паступаюць шматлікія віншаванні з нагоды Дня Незалежнасці ад замежных лідараў, вядомых грамадскіх і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика