Падчас загадкавага візіту ў Ізраіль Мясніковіч перадаў Перэсу спіс ахвяр Халакосту
25.07.2011 14:00
—
Новости Политики
|
Падчас загадкавага візіту ў Ізраіль Мясніковіч перадаў Перэсу спіс ахвяр Халакосту Падчас чэрвеньскага візіту на святую зямлю прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч перадаў прэзідэнту Ізраіля Шымону Перэсу спіс габрэяў, знішчаных нацыстамі на малой радзіме ізраільскага лідара ў Валожыне.
Валожынскі спіс Як адзначае ізраільскае Цяперашнi прэзiдэнт i былы прэм'ер-мiнiстр Iзраiля, лаўрэат Нобелеўскай прэмii мiру-1994 Шымон Перэс нарадзiўся ў 1923 годзе ў вёсцы Вiшнёва пад Валожынам — "беларускай калысцы сiянiзму". Ягоны бацька iмiграваў у Палесцiну ў 1931 годзе, а сам Шымон ужо ў рангу iзраiльскага палiтыка двойчы адведваў Беларусь — у 1992 i 1998 гадах. Кажуць, у Вiшнёва, у двары, дзе калiсьцi стаяла хата Перскiх, ацалеў iхнi калодзеж. На вясковых жа могiлках па-ранейшаму знаходзiцца магiла прадзеда прэзідэнта — Шымона Перскага. Дакумент, які Мясніковіч перадаў Перэсу, таксама апісвае, як нацысты прымусілі соцень габрэяў Валожына і ваколіцы капаць велізарныя ямы, у якіх іх потым расстралялі. Параненых хавалі жыўцом. У іншым выпадку апавядаецца пра тое, як акупанты спалілі ў валожынскай сінагозе 400 габрэяў. Сярод ахвяраў катаў быў і рабін Цві Мельцэр — дзед Шымана Перэса па кудзелі. "Гэта дзіўна і вельмі кранальна адначасова”, — падзяліўся эмоцыямі прэзідэнт Ізраіля, праглядаючы дакумент. Пры гэтым ён адразу пазнаў імёны знаёмых землякоў, некаторыя з якіх былі яго аднакласнікамі. Апроч архіўнага дасье беларускі прэм’ер прэзентаваў ізраільскаму прэзідэнту гліняны гаршчэчак з зямлёй з Вішнёва і некалькі альбомаў фотаздымкаў з відарысамі часоў Перэсавага дзяцінства. Загадкавы візіт Нагадаем, 7-9 чэрвеня Міхаіл Мясніковіч Выданне ynetnews называе візіт прыватным, а беларускія СМІ даведаліся, што Мясніковіч ляцеў з Мінску ў Тэль-Авіў разам з жонкай у эканом-класе. Відавочна, што візіт не планаваўся загадзя, бо, па-першае, па інфармацыі TUT.BY, супрацоўнікі амбасады Ізраіля ў Мінску даведаліся пра яго з паведамленняў СМІ, а па-другое, паездка беларускага прэм'ера прыпала на адзін з галоўных рэлігійных святаў Ізраіля Шавуот, падчас якога афіцыйныя сустрэчы не ладзяцца. Ізраільскія СМІ паведамілі, што Мясніковіч правёў сустрэчы з Шымонам Перэсам і міністрам замежных спраў Ізраіля Авігдорам Ліберманам, на якіх сярод іншага абмяркоўваліся "перспектывы ўдзелу ізраільскага боку ў намаганнях кіраўніцтва Беларусі па нармалізацыі эканамічнай сітуацыі ў краіне". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас чэрвеньскага візіту на святую зямлю прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч перадаў прэзідэнту Ізраіля Шымону Перэсу спіс габрэяў, знішчаных...
|
|