Прэзідэнт Беларусі абяцае сур'ёзна заняцца камерцыйнымі банкамі з замежным капіталам
26.10.2011
—
Новости Политики
|
Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў учора на сустрэчы са старшынёй праўлення ААТ "Банк ЗГБ" Андрэем Косціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Прэзідэнт падкрэсліў, што цяперашняя сітуацыя — гэта лакмусавая паперка ва ўзаемаадносінах з банкамі, у тым ліку расійскімі і замежнымі. Ён падкрэсліў, што Банк ЗГБ годна сябе паводзіць і нямала зрабіў. У прыватнасці, ён дапамагае беларускім прадпрыемствам у крэдытаванні і аказвае дапамогу іншым банкам рэсурсамі. "У сувязі з існуючымі цяжкасцямі на валютным рынку — мы не гаворым аб іх прычынах, вы іх ведаеце лепш — я сказаў старшыні Нацыянальнага банка, каб яна бліжэй трымалася да камерцыйных банкаў, цікавілася іх работай. І не толькі карэктавала, але і накіроўвала іх дзейнасць, каб не было расхлябанасці ў краіне". Ён падкрэсліў, што рана ці позна праблемы і цяжкія перыяды скончацца, настане больш спакойны перыяд. "І вось тады мы павінны больш увагі ўдзяляць тым, хто нам увагу ўдзяляў у цяжкі перыяд". "Мы сур'ёзна зоймемся камерцыйнымі банкамі і вельмі акуратна, рыначным шляхам паспрабуем усё-такі павярнуць банкі тварам да дзяржавы". Пры гэтым ён сказаў, што Банк ЗГБ не мае і не будзе мець такіх праблем, як некаторыя, якія паспрабавалі самаўхіліцца ад таго, што адбываецца ў Беларусі. "На працягу ўсёй нашай работы пастаянна адчуваецца падтрымка з боку кіраўніцтва дзяржавы і Нацыянальнага банка", — падкрэсліў кіраўнік банка. Пры гэтым Андрэй Косцін адзначыў: "Што датычыцца фінансавых праблем, яны сёння існуюць не толькі ў Беларусі і Расіі, але і на Захадзе і ў Еўропе. На жаль, гэтыя праблемы перабіраюцца сюды да нас. Сітуацыя ў Беларусі і Расіі паказвае, што ўсе праблемы мы можам вырашыць, і больш цеснае супрацоўніцтва дасць нам магчымасць гэта зрабіць. У мяне не выклікае сумнення, што ўсе пытанні, якія вам даводзіцца вырашаць, вы вырашаеце ў правільным напрамку". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў учора на сустрэчы са старшынёй праўлення ААТ "Банк ЗГБ" Андрэем Косціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Прэзідэнт падкрэсліў,... |
|