Вялікая група работнікаў розных сфер удастоена дзяржаўных узнагарод Беларусі. 21.by

Вялікая група работнікаў розных сфер удастоена дзяржаўных узнагарод Беларусі

28.10.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 26 кастрычніка падпісаў указ, у адпаведнасці з якім вялікая група грамадзян удастоена дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё прамысловасці, авіяцыі, лясной гаспадаркі, адукацыі, аховы здароўя, навукі, культуры, спорту, асабістую мужнасць, храбрасць і самаахвярнасць, праяўленыя пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

Ордэнам Айчыны ІІІ ступені ўзнагароджаны галоўны рэдактар установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Рэдакцыя газеты "Советская Белоруссия" Павел Якубовіч.

Ордэна Пашаны ўдастоены 3 чалавекі. Сярод іх загадчык аддзела металазнаўства дзяржаўнай навуковай установы "Фізіка-тэхнічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" Станіслаў Астапчык і галоўны рэдактар установы "Рэдакцыя газеты "Рэспубліка" Анатоль Лемяшонак.

Ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджаны намеснік генеральнага дырэктара ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" Людміла Кавалёва і першы намеснік галоўнага рэдактара ўстановы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Рэдакцыя газеты "Советская Белоруссия" Міхаіл Лябедзік.

Медалём "За адзнаку ў прадухіленні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый" адзначаны 3 чалавекі, у тым ліку намеснік начальніка цэнтра хімічнай і радыяцыйнай абароны дзяржаўнай пажарнай аварыйна-выратавальнай установы "Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння" МНС капітан унутранай службы Васіль Шалепін.

Медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны 39 чалавек. Сярод іх — генеральны дырэктар ААТ "Лідсельмаш" Юрый Вашкевіч, старшы пілот-інструктар лётна-штурманскага аддзела авіяцыйнага атрада Нацыянальнай авіякампаніі "Белавія" Аляксандр Лукашэвіч, дэкан біялагічнага факультэта БДУ Уладзімір Лысак, урач анестэзіёлаг-рэаніматолаг (загадчык аддзялення анестэзіялогіі) установы аховы здароўя "Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі" Мінска Валерый Амельянюк, начальнік галоўнага ўпраўлення вучэбнай і навукова-метадычнай работы БДУ Людміла Хухлындзіна, ляснічы Радашковіцкага лясніцтва Аляксандр Яноўскі.

Медаля Францыска Скарыны ўдастоены 14 чалавек, у тым ліку дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі "Інстытут бізнэсу і менеджменту тэхналогій" БДУ Уладзімір Апанасовіч, першы прарэктар БДУ Міхаіл Жураўкоў, намеснік дырэктара дырэкцыі мастацкіх праграм ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" Кацярына Забенька, аглядальнік установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Рэдакцыя газеты "Советская Белоруссия" Ігар Кольчанка.

Акрамя таго, вялікая група грамадзян удастоена ганаровых званняў Рэспублікі Беларусь. У тым ліку ганаровага звання "Народны артыст Беларусі" ўдастоены вядучы майстар сцэны Беларускага дзяржаўнага моладзевага тэатра Сяргей Журавель.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 26 кастрычніка падпісаў указ, у адпаведнасці з якім вялікая група грамадзян удастоена дзяржаўных узнагарод Рэспублікі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика