Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі плануюцца на верасень 2012 года
22.12.2011
—
Новости Политики
|
Пра гэта паведаміла журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, якая прымала ўдзел у пасяджэнні сесіі Савета Рэспублікі, перадае БЕЛТА. "Паўнамоцтвы дзейнага парламента заканчваюцца 25 кастрычніка, значыць, выбары павінны прайсці не пазней чым 25 верасня. Плануецца, што кампанія будзе вераснёўская і пачнецца яна ў чэрвені", — адзначыла старшыня ЦВК. Лідзія Ярмошына адзначыла, што наступны год для яе і Цэнтральнай выбарчай камісіі будзе вельмі складаным. "Выбарчая кампанія ў парламент — самая складаная, яна больш насычаная, чым прэзідэнцкая. Можа, таму, што спрэчак і скаргаў з боку кандыдатаў больш, чым, напрыклад, падчас выбараў прэзідэнта", — сказала яна. Паводле яе слоў, гарантыяй сумленных выбараў з'яўляецца сумленнасць і прыстойнасць работы выбарчых камісій. "Я веру ў іх патэнцыял, у мяне няма ніякіх падстаў у іх сумнявацца", — падкрэсліла старшыня ЦВК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміла журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, якая прымала ўдзел у пасяджэнні сесіі Савета Рэспублікі, перадае БЕЛТА.
|
|