Стаўка падатку на прыбытак у 2012 годзе зніжаецца з 24 да 18 працэнтаў. 21.by

Стаўка падатку на прыбытак у 2012 годзе зніжаецца з 24 да 18 працэнтаў

04.01.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым заявіў 30 снежня журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення падатковай палітыкі і даходаў бюджэту Міністэрства фінансаў Беларусі Дзмітрый Кійко, паведамляе БЕЛТА.

Дзмітрый Кійко пракаментаваў падпісаны 30 снежня закон аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Беларусі. "Гэта будзе самая нізкая стаўка падатку на прыбытак у Мытным саюзе і адна з самых нізкіх у краінах Усходняй Еўропы", — адзначыў ён. Зніжэнне стаўкі прадугледжана законам аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Беларусі, які падпісаны 30 снежня Прэзідэнтам. Гэтыя змяненні ўступаюць у дзеянне з 1 студзеня 2012 года.

У законе ўлічаны вынікі практычнага прымянення падатковага заканадаўства, Дырэктывы № 4, змяненні, якія адбыліся ў мытным заканадаўстве ў Мытным саюзе, а таксама звароты грамадзян і грамадскіх аб'яднанняў. Закон прадугледжвае шэраг мер. Гэта агульнасістэмныя меры, накіраваныя на зніжэнне падатковай нагрузкі, узмацненне інвестыцыйнага стымулявання і павышэнне на гэтай аснове канкурэнтаздольнасці эканомікі. "Дасягаецца гэта значным зніжэннем стаўкі падатку на прыбытак — з 24 працэнтаў да 18 працэнтаў", — адзначыў Дзмітрый Кійко.

Адначасова з гэтым падатковым заканадаўствам уводзяцца агульнапрынятыя механізмы стымулявання інвестыцыйнай дзейнасці. Гэта пашырэнне магчымасцяў па паскарэнні амартызацыйных актываў, таксама ёсць магчымасць пераносу страт будучага прыбытку на працягу 10 гадоў без колькасных абмежаванняў. Сукупнасць такіх галоўных падатковых мер забяспечыць у 2012 годзе зніжэнне падатковай нагрузкі прыкладна 0,4 працэнта да ВУП.

Зніжэнне падатковай нагрузкі прадугледжана ў адносінах да малога і сярэдняга бізнэсу, падкрэсліў прадстаўнік Мінфіна. Для гэтага стаўка падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання зніжаецца ў межах 1 працэнтнага пункта і будзе складаць 7 працэнтаў замест 8 працэнтаў раней дзеючых. Дадаткова закон прадугледжвае пашырэнне падатковых ільгот у адносінах да вытворчасці інавацыйных і высокатэхналагічных тавараў. З 2012 года прыбытак ад вытворчасці і рэалізацыі інавацыйных тавараў будзе цалкам вызваляцца ад падаткаабкладання. А ў адносінах да прыбытку ад рэалізацыі высокатэхналагічных тавараў стаўка падатку складае 10 працэнтаў. Пры гэтым калі будзе дасягнута ў агульным аб'ёме рэалізацыі больш як 50 працэнтаў аб'ёму вытворчасці высокатэхналагічных тавараў, то такі прыбытак будзе цалкам вызваляцца ад падатку.

Закон таксама прадугледжвае пакет іншых мер падатковага характару. У першую чаргу гэта адаптацыя падатковых ставак, устаноўленых у беларускіх рублях, да новых цэнавых умоў. Тут прадугледжана павелічэнне на моцны алкаголь і тытунёвыя вырабы. У 2012 годзе яны будуць павялічвацца штоквартальна ў рамках не больш як 20 працэнтаў, адзначыў Дзмітрый Кійко.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў 30 снежня журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення падатковай палітыкі і даходаў бюджэту Міністэрства фінансаў Беларусі Дзмітрый Кійко,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика