Віншаванне Прэзідэнта
21.03.2012
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з 77-годдзем. "З пачатку Вашага архіерэйскага служэння на беларускай зямлі назіраецца сапраўдны росквіт праваслаўнай культуры: адраджаюцца храмы і манастыры, развіваецца духоўная адукацыя, пашыраюцца працэсы сацыяльнага служэння Царквы", — гаворыцца ў віншаванні. "Падзвіжніцкае духоўнае служэнне, мудрасць і жыццёвы досвед прынеслі Вам аўтарытэт у праваслаўным свеце. Перакананы, што Вы яшчэ доўгія гады будзеце працаваць на карысць Беларусі і хрысціянскай веры". Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мітрапаліту Філарэту здароўя, многіх і плённых гадоў жыцця, радасці і аптымізму. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з 77-годдзем.
|
|