Дзмітрый Мядзведзеў: "Беларусь і Расію звязваюць шматвяковыя традыцыі дружбы і добрасуседства"
03.04.2012
—
Новости Политики
|
З нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнку павіншаваў Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Мядзведзеў. "Нашы народы звязваюць шматвяковыя традыцыі дружбы і добрасуседства, агульныя духоўныя карані, слаўныя старонкі сумеснай гісторыі. Апіраючыся на гэты трывалы фундамент расійска-беларускіх саюзніцкіх адносін, мы паспяхова развіваем усебаковае ўзаемавыгаднае партнёрства, дабіваемся адчувальных вынікаў у гандлёва-эканамічнай сферы, каардынуем падыходы па шырокім коле пытанняў рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня", — адзначаецца ў віншаванні. Дзмітрый Мядзведзеў выказаў перакананне, што ажыццяўленне намечаных планаў у поўнай меры адпавядае карэнным інтарэсам дзвюх краін, паслужыць умацаванню агульнаеўрапейскай стабільнасці і бяспекі. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнку павіншаваў Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Мядзведзеў
|
|