Удзельнікам ХVІ Міжнароднай спецыялізаванай выставы "СМІ ў Беларусі" і ХІХ Міжнароднай спецыялізаванай выставы і кангрэса па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІВО-2012"
26.04.2012
—
Новости Политики
|
Дарагія сябры! Вітаю гасцей і ўдзельнікаў спецыялізаванай выставы "СМІ ў Беларусі" і кангрэса "ТІВО-2012". Сучасны свет немагчымы без інфармацыйных тэхналогій. Яны ператварылі цывілізацыю, дазволілі чалавецтву перайсці да больш высокай стадыі развіцця, якую вучоныя назвалі "інфармацыйным грамадствам". Для Беларусі развіццё інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій — найважнейшы прыярытэт. Тут у нас ёсць пэўныя дасягненні, але зрабіць трэба будзе значна больш. Нашай краіне вельмі важна выкарыстаць самы лепшы, самы перадавы сусветны вопыт і прымяніць яго на практыцы. У гэтым сэнсе выставы "СМІ ў Беларусі" і "ТІВО-2012" адыгрываюць значную пазітыўную ролю. Зычу ўсім удзельнікам і гасцям гэтых прадстаўнічых мерапрыемстваў жывых, цікавых дыскусій, практычных вынікаў і плённай працы на карысць беларускага народа. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія сябры! Вітаю гасцей і ўдзельнікаў спецыялізаванай выставы "СМІ ў Беларусі" і кангрэса "ТІВО-2012". Сучасны свет немагчымы без інфармацыйных...
|
|