Паважаныя суайчыннікі!. 21.by

Паважаныя суайчыннікі!

28.04.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сардэчна віншую вас са Святам працы.

Вось ужо больш чым стагоддзе Першамай адзначаецца па ўсім свеце як дзень салідарнасці працоўных. Для нас гэта не толькі памятная дата, але і даніна глыбокай павагі да людзей працы, пацвярджэнне прынцыпаў сацыяльнай справядлівасці, сімвал веснавога абнаўлення і душэўнага ўздыму.

Працавітасць нашага народа, імкненне да згоды і парадку дазволілі дасягнуць поспехаў у пабудове трывалага сацыяльна-эканамічнага фундамента незалежнай Беларусі.

Нястомна, у карпатлівай і напружанай працы ствараецца нацыянальнае багацце і зацвярджаецца суверэнітэт краіны. Тым самым мы ўмацоўваем дабрабыт і бяспеку нашага агульнага дому.

Сумеснымі намаганнямі мы зможам зрабіць жыццё яшчэ больш годным і шчаслівым. І заўтрашні дзень прынясе нам толькі радасць стваральнай дзейнасці.

Няхай гэтае свята падорыць усім упэўненасць у будучыні, зарад бадзёрасці і добрага настрою. Зычу вам здароўя, міру, дабра і прафесійных дасягненняў.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сардэчна віншую вас са Святам працы. Вось ужо больш чым стагоддзе Першамай адзначаецца па ўсім свеце як дзень салідарнасці працоўных. Для нас гэта не толькі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика