Прэзідэнт патрабуе максімальна зменшыць кошт будаўніцтва і рэканструкцыі жывёлагадоўчых ферм без урону для якасці. 21.by

Прэзідэнт патрабуе максімальна зменшыць кошт будаўніцтва і рэканструкцыі жывёлагадоўчых ферм без урону для якасці

05.05.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Будаўніцтва і рэканструкцыю жывёлагадоўчых ферм у Беларусі неабходна зрабіць максімальна таннейшымі без урону для іх якасці. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў 4 мая ў час паездкі ў Чэрвеньскі раён Мінскай вобласці.

Прэзідэнт наведаў малочнатаварную ферму "Чарнава" філіяла "Агра-Бокс-Заатэх" беларуска-італьянскага сумеснага прадпрыемства "Унібокс".

Гаворачы аб будаўніцтве і тэхнічным перааснашчэнні малочнатаварных ферм, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: "Нам не патрэбна сярэдняя па цане ферма. Нам патрэбна самая танная". Аднак пры гэтым "недапушчальна спрашчацца" і змяншаць кошт будаўніцтва ў выніку адмовы ад новых высокаэфектыўных тэхналогій на карысць састарэлых.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, галоўнае цяпер — хутчэй перавесці жывёлу, асабліва дойны статак, з памяшканняў ферм, якія не адпавядаюць сучасным патрабаванням. "Гэта здароўе жывёл, зусім іншая якасць малака. Трэба хутчэй жывёлу забраць з дрэнных ферм", — сказаў Прэзідэнт. Ён адзначыў, што "стандарты, якія прымяняюцца да якасці вырабляемай у Беларусі малочнай прадукцыі, ужо вышэйшыя за еўрапейскія, і гэта агульнапрызнана".

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што пры будаўніцтве і рэканструкцыі малочнатаварных ферм магчымы і нейкі прамежкавы варыянт. "Але гэта не значыць, што мы будзем узводзіць часовыя збудаванні. І менш паказухі", — запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка, адзначыўшы, што таксама неабходна арганізаваць належную тэхналогію ўтрымання жывёлы.

На малочнатаварнай ферме "Чарнава" Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з тэхналагічным працэсам вытворчасці малака ў новых жывёлагадоўчых памяшканнях, пабудаваных па сучасных айчынных тэхналогіях.

"Сёння ў нас вал жадаючых атрымаць гаспадарку, атрымаць і прадаць малако, мяса. Таму што рынкі Казахстана і Расіі адкрыліся, прадавай куды хочаш, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Я стрымана пакуль да гэтага стаўлюся, але людзям, якія ў нас пачалі працаваць, сябе паказалі, і гэта нашы людзі, трэба прапаноўваць пашырацца".

"Уся рэнтабельнасць тут, у гэтай зямлі. Таму яму (інвестару) трэба даваць нармальную гаспадарку, каб ён займаўся сельскагаспадарчым бізнэсам, зарабляў", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Вось вам, калі ласка, прыватызацыя ў сельскай гаспадарцы: спакойна, нікога не напружваючы, у сялян участкі не адбіраем, зарплата ў іх у тры разы павышаецца", — заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Як праінфармавалі Прэзідэнта, у вёску побач з гаспадаркай пачалі вяртацца жыхары. "Вось гэта наш шлях, калі людзі сюды цягнуцца, нармальна жывуць, зямля апрацоўваецца. Таму трэба такім (як кіраўнік "Унібокса"), не баючыся, аддаваць гаспадарку", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўніку дзяржавы таксама далажылі аб ходзе веснавых палявых работ у Беларусі. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў значна паскорыцца ў сувязі з тым, што з-за ўмоў надвор'я ў шэрагу рэгіёнаў яшчэ не выйшлі на запланаваныя паказчыкі. Акрамя таго, Прэзідэнт чарговы раз звярнуў увагу як губернатара Міншчыны, так і кіраўнікоў іншых рэгіёнаў краіны на неабходнасць стварэння належных умоў для захоўвання ўгнаенняў. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пралятаючы на верталёце над некаторымі раёнамі, ён бачыў факты бесгаспадарчасці ў гэтым пытанні.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Будаўніцтва і рэканструкцыю жывёлагадоўчых ферм у Беларусі неабходна зрабіць максімальна таннейшымі без урону для іх якасці. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика