Аляксандр Лукашэнка пацвярджае задачу па дасягненнi ў 2012 годзе прыросту ВУП на ўзроўнi 5,5 працэнта. 21.by

Аляксандр Лукашэнка пацвярджае задачу па дасягненнi ў 2012 годзе прыросту ВУП на ўзроўнi 5,5 працэнта

16.06.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусi па вынiках 2012 года прырост ВУП павiнен скласцi 5,5 працэнта. Адпаведную задачу кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка пацвердзiў 15 чэрвеня, прымаючы з дакладам старшыню праўлення Нацыянальнага банка Надзею Ермакову.

На сустрэчы абмяркоўвалiся рэалiзацыя грашова-крэдытнай палiтыкi дзяржавы i работа банкаўскай сiстэмы ў кантэксце развiцця эканомiкi краiны. Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што першыя 5 месяцаў гэтага года "прайшлi на фоне невялiкiх хваль, якiя засталiся ад фiнансавага крызiсу ў мiнулым годзе".

"Цяперашнi перыяд характарызуецца тым, што мы поўнасцю валодаем сiтуацыяй, кантралюем яе i кiруем ёю, — падкрэслiў Прэзiдэнт. — Таму нам трэба вырашыць асноўныя пытаннi, у лiку якiх — дасягненне ў гэтым годзе росту ВУП на 5,5 працэнта. Гэта павiнна быць няўхiльна выканана тымi механiзмамi, якiя мы выпрацавалi". "Яшчэ раз падкрэслiваю: нiякiх шалёных грошай быць не павiнна. У нас эканомiка працуе нармальна, яна можа сябе забяспечваць, у тым лiку прадпрыемствы могуць забяспечыць узнаўленне асноўных сродкаў. Таму павiнна быць выкананне заяўленых паказчыкаў ВУП за кошт эфектыўнасцi эканомiкi", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кiраўнiк дзяржавы папярэдзiў: "Нiякiх размоў не павiнна быць наконт таго, што вось, маўляў, дзяржаўная ўласнасць не можа даць эфекту, а прыватная — можа. І прыватная, i дзяржаўная павiнны даваць эфект". "Размовы аб тым, што мы не дасягнем у гэтым годзе сярэдняй зарплаты ў эквiваленце $500, — пустыя. Аб гэтым сведчыць дзейнасць многiх прадпрыемстваў. Напрыклад, у Мiнску сярэдняя зарплата наблiжаецца да $500 i будзе большай. Чаму iншыя не могуць? I iншыя павiнны". Пры гэтым кiраўнiк дзяржавы адзначыў: "Прыватнiкi павiнны паставiць для сябе задачу дасягнення ў гэтым годзе сярэдняй зарплаты не $500, а пад $700. А на дзяржпрадпрыемствах гэта лiчба павiнна перасягнуць мяжу $500. Гэта жалезна павiнна быць выканана".

"Размовы аб тым, што нечага для гэтага не хапае — беспадстаўныя. Тады паўстае пытанне: чаму сёння амаль усе кiраўнiкi, спецыялiсты, менеджары прыватных прадпрыемстваў на "Мерседэсах" раз'язджаюць? Што, грошай няма ў фiрмы, каб заплацiць людзям нармальную зарплату? Ёсць. Няхай прадаюць "Мерседэсы" i плацяць людзям зарплату", — сказаў Прэзiдэнт.

Кiраўнiк дзяржавы выказаўся i аб дзяржаўным сектары: "Паглядзiце, якiя там расходы. Няхай скарачаюць да мiнiмуму сабекошт i на нармальны ўзровень узнiмаюць заработную плату людзей. Гэта не нейкi там страх перад чымсьцi, як некаторыя тут нашы "свядомыя" i жоўтая прэса пiшуць. Калi ёсць страх, то толькi за тое, каб сем'i работнiкаў нармальна жылi".

Прэзiдэнт заявiў, што патрабаванне па павелiчэннi зарплаты павiнна быць няўхiльна выканана. "Вядома, гэта асноўная задача для ўрада, але Нацыянальны банк не павiнен стаяць убаку", — дадаў кiраўнiк дзяржавы. Ён таксама падкрэслiў, што не менш важным з'яўляецца выкананне пастаўленых задач у галiне будаўнiцтва, у тым лiку жыллёвага: "Гэта таксама пытаннi не другарадныя". "Праблему грашовага забеспячэння ваенных мы таксама павiнны вырашаць, мы тут пацiху рухаемся, магчыма, трэба паскорыцца", — асаблiва адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Надзея Ермакова далажыла Прэзiдэнту аб рэалiзацыi грашова-крэдытнай палiтыкi. Паводле яе слоў, сiтуацыя ў эканомiцы i грашова-крэдытнай сферы, што склалася па вынiках 5 месяцаў, сведчыць аб эфектыўнасцi праводзiмай палiтыкi па макраэканамiчнай стабiлiзацыi. Нацыянальная валюта ўмацавалася да карзiны замежных валют на 3,2 працэнта.

Прэзiдэнт падкрэслiў, што роля Нацыянальнага банка ў развiццi эканомiкi павiнна ўмацоўвацца, i запатрабаваў, каб усе паказчыкi грашова-крэдытнай палiтыкi былi безумоўна выкананы.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi па вынiках 2012 года прырост ВУП павiнен скласцi 5,5 працэнта. Адпаведную задачу кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка пацвердзiў 15 чэрвеня, прымаючы з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика