Аляксандр Лукашэнка: "Прырост прадукцыйнасці працы — аснова эканамічнага развіцця краіны". 21.by

Аляксандр Лукашэнка: "Прырост прадукцыйнасці працы — аснова эканамічнага развіцця краіны"

12.07.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прырост прадукцыйнасці працы з'яўляецца асновай для якаснага паляпшэння эканамічнага стану краіны і рэальным фундаментам для павышэння дабрабыту людзей. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод заслужаным людзям краіны.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў цырымоніі, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што дасягненні кожнага з іх прымнажаюць матэрыяльнае і культурнае багацце Айчыны. Словы падзякі Аляксандр Лукашэнка адрасаваў прадстаўнікам прамысловай галіны, якая ў гэтым годзе паказвае добрыя тэмпы прыросту вытворчасці — больш за 7 працэнтаў у параўнанні з мінулым годам. "І самае галоўнае — прырост прадукцыйнасці працы склаў больш за 10 працэнтаў. А гэта аснова для якаснага паляпшэння эканамічнага становішча краіны і рэальны фундамент для павышэння дабрабыту людзей. Калі расце прадукцыйнасць працы, вырастуць і даходы насельніцтва, — сказаў Прэзідэнт. — Важна адзначыць, што ў авангардзе гэтых станоўчых тэндэнцый знаходзяцца працоўныя калектывы прадпрыемстваў машынабудаўнічай галіны".

У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы павіншаваў работнікаў ААТ "Амкадор" з прысуджэннем ім узнагарод за ўклад у развіццё айчыннага машынабудавання. "Гэтым прадпрыемствам паспяхова выконваюцца асноўныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця. Аб эфектыўнасці работы сведчаць такія факты: сярэднегадавы прырост аб'ёму вытворчасці за два гады склаў 30 працэнтаў, пры гэтым ён быў атрыманы за кошт павелічэння прадукцыйнасці працы. Дасягнута добрая дынаміка абнаўлення выпускаемай прадукцыі, нарошчвання экспарту і забеспячэнне дадатнага знешнегандлёвага сальда", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

За высокія вытворчыя паказчыкі медалямі "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны рабочыя завода "Магілёўтрансмаш" ААТ "Мінскі аўтамабільны завод".

"Не толькі машынабудаўнікам, але і кожнаму прысутнаму ў зале ёсць чым ганарыцца. Аб гэтым пераканаўча сведчаць вынікі вашай работы. Як, напрыклад, флагману нашай аграрнай галіны — СВК "Агракамбінат "Сноў", — заўважыў Прэзідэнт. — Гэта гаспадарка — узор высокай культуры земляробства, развітой жывёлагадоўлі і перадавых тэхналогій. За такімі буйнымі гаспадаркамі будучыня".

Дзяржузнагароды таксама былі ўручаны вялікай групе кіраўнікоў рэгіянальных аддзяленняў Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў. Гэта арганізацыя нядаўна адзначыла 25-годдзе з дня ўтварэння.

Цёплыя словы ўдзячнасці Аляксандр Лукашэнка выказаў педагогам, якія выхавалі і падрыхтавалі нямала кваліфікаваных кадраў. На цырымоніі прысутнічалі лепшыя настаўнікі сістэмы сярэдняй і вышэйшай адукацыі.

"Усе мы ведаем, што аснова моцнай і эфектыўнай дзяржавы — законнасць і правапарадак. Таму асаблівая падзяка тым, хто прысвяціў сваё жыццё барацьбе з негатыўнымі праявамі нашага грамадства. За гэта лепшыя супрацоўнікі ўдастоены ганаровых званняў "Заслужаны работнік органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь", — прадоўжыў кіраўнік дзяржавы.

Кар. БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прырост прадукцыйнасці працы з'яўляецца асновай для якаснага паляпшэння эканамічнага стану краіны і рэальным фундаментам для павышэння дабрабыту людзей. Аб...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика