Сярэднестатыстычны кандыдат у члены Савета Рэспублікі — буйны кіраўнік мясцовага ўзроўню, старэйшы за 40 гадоў
06.09.2012
—
Новости Политики
|
Сярэднестатыстычны кандыдат у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання — буйны кіраўнік мясцовага ўзроўню, старэйшы за 40 гадоў, вядомы на тэрыторыі свайго рэгіёну. Аб гэтым паведаміла журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, падводзячы вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі. Лідзія Ярмошына звярнула ўвагу, што ўпершыню на пасаду сенатара вылучаны кіраўнік Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і кіраўнік Гродзенскай абласной арганізацыі БРСМ. "Гэта прызнанне заслуг гэтай арганізацыі на дзяржаўным узроўні", — падкрэсліла старшыня ЦВК. Характарызуючы ў цэлым склад зарэгістраваных кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі, Лідзія Ярмошына адзначыла, што сярод іх нямала вядомых асоб. Як раней паведамлялася, сёння на пасяджэнні ЦВК было прызнана правамоцным вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі па ўсіх абласцях і па Мінску. Выбары ў Савет Рэспублікі павінны прайсці з 6 па 25 верасня ўключна. Членаў верхняй палаты парламента выбіраюць шляхам тайнага галасавання на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню ў кожнай вобласці і дэпутатаў Мінскага гарадскога Савета — па восем чалавек ад кожнай вобласці і Мінска. Яшчэ восем сенатараў назначае Прэзідэнт. БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярэднестатыстычны кандыдат у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання — буйны кіраўнік мясцовага ўзроўню, старэйшы за 40 гадоў,... |
|