Ці прыйдуць на ўчасткі больш за 50% выбаршчыкаў?. 21.by

Ці прыйдуць на ўчасткі больш за 50% выбаршчыкаў?

23.09.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Назіральнікі з кампаніі “За справядлівыя выбары!” заяўляюць, што працэнт яўкі на датэрміновым галасаванні не можа перавышаць 20%.

Ды і 20% працэнтаў можна ставіць пад сумнеў, калі ўлічыць, напрыклад, звесткі незалежных назіральнікаў па Гомелю, горад, які звычайна адзначаецца самым высокім працэнтам яўкі выбарчышкаЎ, згодна з заявамі ЦВК.

Назіральнікі ў Гомелі штодня фіксавалі колькасць выбаршчыкаў на ўчастках і адзначалі даволі нізкую яўку – ад 1,8% -- да 2, 2%. Такая ж прыкладна карціна была і ў Мінску. Прычым, нават там, куды “прыводзілі” масава  галасаваць з інтэрнатаў, назіральнікі зафіксавалі працэнт яўкі 3, 85%.

У той жа час старышня ЦВК Лідзія Ярмошына называе лічбу – 25,9%. Гэтая лічба амаль цалкам упісваецца ў 30%, пра якія гаварыла Лідзія Ярмошына напачатку датэрміновага   галасавання.

На 13 гадзінаў у дзень галасавання ў Мінску назіральнікі зафіксавалі на сваіх участках вельмі нізкі працэнт яўкі. На некаторых не набіраецца і 11%. Тым часам старшыня ЦВК заявіла, што да 12.00 прагаласавалі амаль 40%, але пры гэтым адзначыла, што людзі ідуць на выбары неахвотна.

Такім чынам пакуль невядома, як пры такой пасіўнасці цягам 6 гадзінаў на ўчасткі прыйдуць больш за 50% выбаршчыкаў.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Назіральнікі з кампаніі “За справядлівыя выбары!” заяўляюць, што працэнт яўкі на датэрміновым галасаванні не можа перавышаць 20%.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика