Жанчынам-мацi Рэспублiкi Беларусь
13.10.2012
—
Новости Политики
|
Дарагiя суайчыннiцы! Ад усёй душы вiншую вас з Днём мацi. Мама — першае i галоўнае слова ў лёсе чалавека. З глыбiнi стагоддзяў дайшла да нас вялiкая запаведзь: шануй бацьку свайго i мацi сваю — i будзеш шчаслiвы. Адзiная на свеце жанчына, дзякуючы якой мы прыходзiм на гэтую Зямлю, назаўсёды застаецца для кожнага анёлам-ахоўнiкам, надзейным прычалам у бурным жыццёвым моры. Вялiкiя дружныя сем'i, дзе растуць здаровыя дзецi, — гарантыя трываласцi ўстояў дзяржавы. Таму пытаннi сацыяльнай абароны i падтрымкi мацярынства заўсёды будуць у цэнтры нашай увагi. Мы забяспечым найлепшыя ўмовы для таго, каб вы нараджалi як мага больш малых, выхоўвалi iх пад мiрным небам, у спакойнай i шчаслiвай краiне. Мiлыя нашы мамы! Нездарма кажуць, што дзецi — гэта самае каштоўнае ўпрыгажэнне i важны крытэрый поспеху любой жанчыны. І таму, дабiваючыся вышынь у прафесiйнай i грамадскай дзейнасцi, не забывайце пра сваё найпершае прызначэнне — дарыць жыццё i захоўваць цяпло дамашняга ачага. Няхай вас заўсёды акружаюць усмешлiвыя твары сыноў i дачок, а побач будзе блiзкi, любячы чалавек. Зычу вам i вашым родным здароўя, шчасця i добрага настрою. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагiя суайчыннiцы! Ад усёй душы вiншую вас з Днём мацi. Мама — першае i галоўнае слова ў лёсе чалавека. З глыбiнi стагоддзяў дайшла да нас вялiкая запаведзь: шануй... |
|