Рубінаў Анатоль Мікалаевіч. 21.by

Рубінаў Анатоль Мікалаевіч

20.10.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нарадзіўся 15 красавіка 1939 года ў горадзе Магілёве.

У 1961 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І. Леніна.

Працоўную дзейнасць пачаў у Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР, дзе працаваў больш за 40 гадоў. Прайшоў шлях ад аспіранта да намесніка дырэктара па навуковай рабоце Інстытута фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выконваў абавязкі акадэміка-сакратара Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі Акадэміі навук БССР.

У 1965 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1972 годзе — доктарскую. У 1980 годзе яму прысвоена вучонае званне прафесара.

У 1991 годзе абраны акадэмікам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Член Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Аўтар больш чым 300 навуковых работ, 4 манаграфій і 65 вынаходніцтваў. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны арыгінальныя лазерныя прыборы, адзначаныя дыпломамі і медалямі ВДНГ і ўдастоеныя залатога медаля Міжнароднага Лейпцыгскага кірмашу.

А.М. Рубінаў падрыхтаваў больш за 30 кандыдатаў і дактароў навук.

З 2002 па 2006 год узначальваў Вышэйшую атэстацыйную камісію Рэспублікі Беларусь, з 2009 года — член гэтай камісіі.

З 2006 па 2008 год — першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З 2008 па 2012 год працаваў у Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання на пасадах намесніка, а пасля Старшыні Савета Рэспублікі.

25 верасня 2012 года выбраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад горада Мінска. 19 кастрычніка — Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.

Член Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Намеснік Старшыні Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Старшыня Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Старшыня Камітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь.

Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1980). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1972) і Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1994).

Узнагароджаны ордэнамі Францыска Скарыны, "Садружнасць" (Міжпарламенцкая Асамблея дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў), юбілейнымі медалямі "65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў", "65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.", Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика