Мiхаiл Мяснiковiч абмеркаваў з мiнiстрам энергетыкi Расii перспектывы паставак энергарэсурсаў у Беларусь. 21.by

Мiхаiл Мяснiковiч абмеркаваў з мiнiстрам энергетыкi Расii перспектывы паставак энергарэсурсаў у Беларусь

20.10.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэм'ер-мiнiстр Беларусi Мiхаiл Мяснiковiч абмеркаваў учора ў Мiнску на сустрэчы з мiнiстрам энергетыкi Расii Аляксандрам Новакам перспектывы паставак энергарэсурсаў у Беларусь.

Кiраўнiк урада прапанаваў абмеркаваць пытаннi паставак нафты ў чацвёртым квартале i на 2013 год. Пры гэтым ён адзначыў, што ў Беларусi прыняты ўжо асноўныя прагнозныя паказчыкi сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны на будучы год. Абедзве палаты парламента зацвердзiлi бюджэт 2013 года, цяпер ён знаходзiцца на разглядзе ў Прэзiдэнта. "Мы закладвалi даволi вялiкiя аб'ёмы ў бюджэт, у тым лiку i па нафтахiмiчным комплексе, — адзначыў Мiхаiл Мяснiковiч. — У нас гэта не проста нафтаперапрацоўка, гэта поўны тэхналагiчны цыкл, хiмiя". Таму гэта тэма бачыцца даволi актуальнай.

Прэм'ер-мiнiстр пры гэтым падкрэслiў, што цяпер "няма нiякiх пытанняў, звязаных з купляй электраэнергii". Ён падкрэслiў, што з Мiнiстэрствам энергетыкi Расii беларускi бок заўсёды iмкнецца падтрымлiваць канструктыўныя адносiны. "Хацелася б, каб добрыя, даверныя адносiны захавалiся", — сказаў Мiхаiл Мяснiковiч, звяртаючыся да новага мiнiстра энергетыкi Расii. Ён павiншаваў яго з назначэннем на пасаду кiраўнiка Электраэнергетычнага савета СНД.

Пры гэтым прэм'ер падкрэслiў важнасць i асаблiвасць адносiн Беларусi з Расiяй. "Для Беларусi Расiя — гэта многае, гэта больш, чым двухбаковыя адносiны, гэта брацкiя адносiны, — сказаў ён. — Як нi кажы, як нi ажыццяўляй дыверсiфiкацыю рынку, усё роўна рынак Расii для нас прыярытэт, вялiкая ёмiстасць, тут нармальна выбудоўваюцца розныя гандлёва-лагiстычныя схемы. Думаю, у энергетыцы гэта таксама прысутнiчае".

БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм'ер-мiнiстр Беларусi Мiхаiл Мяснiковiч абмеркаваў учора ў Мiнску на сустрэчы з мiнiстрам энергетыкi Расii Аляксандрам Новакам перспектывы паставак...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика