Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. 21.by

Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні

17.11.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 лістапада разгледзеў кадравыя пытанні. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы назначыў:

Латушку Паўла Паўлавіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы, Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры ЮНЕСКА па сумяшчальніцтве;

Хайноўскага Аляксандра Францавіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Венгрыі, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Славенія па сумяшчальніцтве;

Фісенку Ігара Валянцінавіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспубліцы і Рэспубліцы Судан па сумяшчальніцтве;

Вакульчыка Валерыя Паўлавіча — старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;

Шаева Валянціна Пятровіча — старшынёй Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт даў згоду на назначэнне:

Закрэўскага Вадзіма Аляксандравіча — намеснікам міністра энергетыкі;

Філонава Анатоля Васільевіча — першым намеснікам міністра эканомікі;

Абрамава Вячаслава Анатольевіча — намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці;

Хваціка Васіля Міхайлавіча — старшынёй Баранавіцкага райвыканкама;

Дзядзюка Юрыя Васільевіча — старшынёй Драгічынскага райвыканкама;

Сяркова Міхаіла Мікалаевіча — старшынёй Пружанскага райвыканкама;

Яфрэмава Барыса Сяргеевіча — старшынёй Лепельскага райвыканкама;

Баговіча Мікалая Ірынархавіча — старшынёй Шаркаўшчынскага райвыканкама;

Гарбачова Уладзіміра Уладзіміравіча — намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама;

Кірычэнку Пятра Аляксеевіча — старшынёй Гомельскага гарвыканкама;

Суздалева Генадзя Аляксандравіча — старшынёй Жлобінскага райвыканкама;

Панчанку Віталя Сямёнавіча — старшынёй Рэчыцкага райвыканкама;

Турчына Аляксандра Генрыхавіча — намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама;

Юшкевіча Аляксандра Мікалаевіча — намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама;

Салаўя Генадзя Міхайлавіча — старшынёй Клецкага райвыканкама;

Шацько Ілью Іванавіча — старшынёй Мядзельскага райвыканкама;

Забелы Аляксандра Леанідавіча — старшынёй Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці "Белдзяржхарчпрам";

Карпяка Уладзіміра Валянцінавіча — генеральным дырэктарам вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Мінскі завод шасцерняў";

Ложачнікава Ігара Аляксандравіча — генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Беларускі цэментны завод";

Бутко Віктара Фёдаравіча — генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "МЗКР" — кіруючая кампанія холдынга "Белстанкаінструмент";

Сычэўскага Уладзіміра Васільевіча — членам Гродзенскага аблвыканкама;

Сянько Віктара Сяргеевіча — членам Мінскага аблвыканкама;

Гарошкіна Аляксандра Рыгоравіча — членам Магілёўскага аблвыканкама.

Кіраўнік дзяржавы таксама падпісаў указ аб прыпыненні ваеннай службы генерал-маёру Аляксандру Мяжуеву ў сувязі з выбраннем дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на ўвесь тэрмін яго паўнамоцтваў і вызваленні яго ад пасады начальніка галоўнай ваеннай інспекцыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Начальнікам галоўнай ваеннай інспекцыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь назначаны генерал-маёр Іван Чавус.

Камандуючым войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь назначаны генерал-маёр Андрэй Раўкоў.

Начальнікам штаба — першым намеснікам камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь назначаны генерал-маёр Аляксандр Вальфовіч.

Намеснікам камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь назначаны палкоўнік Вадзім Дзенісенка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 лістапада разгледзеў кадравыя пытанні. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика